Расейскі алігарх Дзерыпаска назваў «вар’яцтвам» канфлікт паміж Масквой і Кіевам

Алег Дзерыпаска (справа) і Ўладзімір Пуцін, Віетнам, 10 лістапада 2017 году

Дзерыпаска перасьцярог супраць зацяжной вайны ва Ўкраіне.

Расейскі алігарх Алег Дзерыпаска заявіў у нядзелю, што прамова прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна ў Варшаве сьведчыць пра своеасаблівую «пякельную ідэалягічную мабілізацыю», якая можа прывесьці да зацяжнога канфлікту ва Ўкраіне.

Заснавальнік расейскага алюмінавага гіганту «Русал» Дзерыпаска, які раней заклікаў да міру, заявіў, што, на яго думку, канфлікт ва Ўкраіне ёсьць «вар’яцтвам», за якое «нам яшчэ доўга будзе сорамна перад нашчадкамі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Расейцы пакінулі Славуціч, абстрэлы Чарнігава і Харкава. 33-і дзень вайны Расеі супраць Украіны

Дзерыпаска, які знаходзіцца пад амэрыканскімі і брытанскімі санкцыямі, не патлумачыў, каго лічыць вінаватым у канфлікце. Ён адзначыў, аднак, што і ЗША, і Расея ўзмацнілі жорсткасьць рыторыкі.

Раней ЗША ўвялі санкцыі супраць Дзерыпаскі і шэрагу іншых расейскіх алігархаў.

Пасьля таго як 24 лютага расейскія войскі ўварваліся ва Украіну, розныя краіны ўвялі санкцыі супраць Дзерыпаскі за яго меркаваныя сувязі з прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

Раней яшчэ некалькі расейскіх алігархаў выказаліся супраць вайны з Украінай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Італіі арыштавалі нерухомасьць расейскага мільярдэра

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Зьявілася першая рэакцыя аднаго з расейскіх мільярдэраў на санкцыі за вайну: «Алігархі ня маюць уплыву на Пуціна»