Кодавыя словы «Зубр» і «Аист». Ва Ўкраіне паабяцалі амністыю тым расейскім вайскоўцам, якія добраахвотна здадуцца ў палон

Палонныя расейскія салдаты на прэсавай канфэрэнцыі. Кіеў, 14 сакавіка

У палоне ва Ўкраіне знаходзіцца ад 500 до 1000 расейскіх салдат.

Цэнтар супрацьдзеяньня дэзынфармацыі пры Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны абнародаваў «інструкцыю» для расейскіх вайскоўцаў, як правільна здавацца ў палон.

«Украіна гарантуе амністыю тым, хто добраахвотна склаў зброю», — адзначаецца ў дакумэнце.

Апроч таго, такія палонныя атрымаюць магчымасьць патэлефанаваць сваякам і блізкім, а таксама папрасіць палітычнага прытулку ва Ўкраіне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Украіна заявіла, што ў палон узялі ня менш за 562 расейскіх вайскоўцаў. Многія ня хочуць вяртацца ў Расею

У цэнтры паведамілі, што для добраахвотнай здачы ў палон неабходна адкласьці зброю ў бок, выпрастацца, падняць ўгору рукі ці белы сьцяг і з крыкам «Здаюся!» назваць па-расейску кодавае слова «Зубр» або «Аист».

Украінская ўлада не называе дакладнай колькасьці расейскіх палонных. Паводле розных ацэнак, зараз у палоне ва Ўкраіне знаходзіцца ад 500 до 1000 расейскіх салдат і афіцэраў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Што рабіць, калі Лукашэнка накіруе войскі ва Ўкраіну