У прыватнасьці, сьцьвярджаюць, што ў баях пад Гастомелем загінуў генэрал-маёр Магамед Тушаеў, камандзір 141-га матарызаванага палку Нацыянальнай гвардыі Чачэніі. Але ў Чачэніі ягонай гібелі не пацьвердзілі.
Пад Харкавам загінуў першы намесьнік 41-й агульнавайсковай арміі Цэнтральнай вайсковай акругі, генэрал-маёр Віталій Герасімаў, які неаднаразова выконваў баявыя заданьні ў Сырыі. Афіцыйна Расея не прызнала ягонай гібелі. Ён стаў першым расейскім генэралам, пра сьмерць якога ва Ўкраіне стала вядома.
11 сакавіка загінуў камандуючы 29-й агульнавайсковай арміі Ўсходняй вайсковай акругі, генэрал-маёр Андрэй Калесьнікаў. Ён рыхтаваў войскі да апэратыўна-тактычных манэўраў «Усход-2022». Расея пакуль не прызнала факту ягонай гібелі ва Ўкраіне.
9-10 сакавіка пад Кіевам загінуў камандзір 6-га палку 90-й танкавай дывізіі Цэнтральнай вайсковай акругі палкоўнік Андрэй Захараў. З боку Расеі няма афіцыйнага пацьвярджэньня гэтага факту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Расея памылілася ў разьліках, але вайна ўступае ў больш крывавую стадыю, — даклад GLOBSEC14 сакавіка стала вядома пра гібель камандзіра 12-й асобнай гвардзейскай інжынэрнай брыгады Цэнтральнай вайсковай акругі Сяргея Парахні. Аб гэтым паведаміў старшыня Башкірскага рэгіянальнага аддзяленьня Расейскага саюзу вэтэранаў Афганістана Дзьмітры Глушко. Але ў прэсавай службе Цэнтральнай вайсковай акругі ад камэнтароў адмовіліся.
15 сакавіка пад Харкавам загінуў камандзір 252-га мотастралковага полку 3-й мотастралковай дывізіі палкоўнік Ігар Нікалаеў.
Гібель камандзіра 33-га мотастралковага полку падпалкоўніка Юрыя Агаркова пацьвердзіла выданьне рэгіёну, дзе дыслякуецца полк. Падпалкоўнік загінуў 8 сакавіка.
Гібель 6 сакавіка пад Харкавам намесьніка камандзіра брыгады марской пяхоты Дзьмітрыя Сафронава таксама паведамілі мясцовыя СМІ са спасылкай на прадстаўнікоў улады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Украінскія генэралы расказалі, чаму Расеі будзе цяжка ўзяць КіеўПадрабязнасьці гібелі камандзіра дывізіёну вайсковай часткі 12776 падпалкоўніка Міхаіла Ярмоліна ў Кіеве не ўдакладняюць. У Расеі таксама няма афіцыйных зьвестак пра ягоную гібель.
28 лютага пад Марыюпалем загінуў намесьнік камандуючага 41-й агульнавайсковай арміі Цэнтральнай вайсковай акругі генэрал-маёр Андрэй Сухавецкі. І гэта фактычна адзіны выпадак, які пацьвердзілі расейскія ўлады. Сухавецкі ўдзельнічаў у баявых дзеяньнях на Паўночным Каўказе, у Абхазіі, у Сырыі і быў узнагароджаны за ўдзел у анэксіі Крыму.
У пачатку сакавіка загінуў палкоўнік Віктар Ісайкін. Гэты факт пацьвердзіў кіраўнік Мардоўскай Рэспублікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Як ты будзеш глядзець нам у вочы?». Сям’я з Дніпра зьвярнулася да свайго сваяка – памочніка міністра абароны Беларусі. ВІДЭАВайна Расеі супраць Украіны
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе на просьбу груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах вобласьцяў. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, некаторыя яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам. Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб’екты, расейцы пачалі бамбіць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяраў масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага 2022 году Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый і ў Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якіх Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 17 лістапада 2024 году тагачасны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
- З прыходам да ўлады ў ЗША прэзыдэнта Дональда Трампа рэзка актывізавалася тэма магчымых мірных перамоваў. Улетку 2025 году Дональд Трамп правёў шэраг сустрэчаў, у тым ліку з Уладзімірам Зяленскім і Ўладзімірам Пуціным. Аднак дамовіцца пра мірнае пагадненьне ці прынамсі пра асабістую сустрэчу прэзыдэнтаў Украіны і Расеі не атрымалася. Агулам мірныя перамовы дагэтуль не далі істотных вынікаў.
- 1 чэрвеня 2025 году на Дзень расейскай авіяцыі Ўкраіна правяла маштабную апэрацыю «Павуціньне». Служба бясьпекі Ўкраіны зладзіла ўдары па авіябазах па ўсёй тэрыторыі Расеі, зьнішчыўшы дзясяткі расейскіх вайсковых самалётаў. Дакладна невядома, адкуль кіраваліся гэтыя дроны і ці выкарыстоўвалі яны штучны інтэлект для нацэльваньня на расейскія самалёты. Паводле ўкраінскага боку, дахі грузавікоў, дзе хаваліся дроны, адчынялі дыстанцыйна, каб дазволіць квадракоптэрам узьлятаць.
- З пачатку 2024 году па цяперашні час украінскія дроны пашкодзілі мноства расейскіх нафаперапрацоўчых заводаў, што прывяло да істотнага скарачэньня вытворчасьці нафтапрадуктаў у Расеі.
- Лінія фронту ва Украіне на працягу 2025 і на пачатку 2026 году заставалася адносна стабільнай. Пры гэтым расейскія войскі павольна прасоўваліся на асобных участках. З кастрычніка 2025 па сакавік 2026 году Расея захапіла каля 1833 км². На пачатку 2026 году ўкраінскія сілы правялі шэраг удалых контратак. У канцы красавіка 2026 году ўпершыню за доўгі час Ўкраіна адваявала больш тэрыторыі, чым страціла.
Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.