Сакратар Рады нацбясьпекі Ўкраіны: Заява Лукашэнкі аб ракеце «Точка-У» з тэрыторыі Ўкраіны — гэта поўнае трызьненьне

Аляксей Данілаў

Пра гэта Аляксей Данілаў, сакратар РЦБА Ўкраіны, заявіў у эфіры «Радыё НВ»

Асноўныя тэзы яго выступу выкладзеныя на старонцы Рады ў Фэйсбуку.

  • Заява Лукашэнкі аб ракеце «Точка-У» з тэрыторыі Ўкраіны — гэта поўнае трызьненьне. Мы не забіваем дзяцей і жанчын, мы абараняем сваю зямлю.
  • Пераважная большасьць беларускіх вайскоўцаў адмаўляецца ўдзельнічаць у канфлікце.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнка цягам адной хвіліны прызнаў і зьняпраўдзіў удзел Беларусі ў расейскай вайне супраць Украіны
  • Міжнародныя арганізацыі, створаныя пасьля Другой сусьветнай вайны, ні на што не ўплываюць, а толькі выказваюць занепакоенасьць.
  • Мы рыхтаваліся да магчымай вайны зь лістапада мінулага году і дамаўляліся з партнэрамі аб пастаўках зброі. Гэтая дапамога была вельмі карысная, асабліва ў першыя дні вайны.
  • Украіне трэба заключыць абарончы саюз з краінай зь ядзернай зброяй. Сёньня гэта Вялікая Брытанія.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць Мішусьціна, Шайгу, Мядзьведзева, Салаўёва і яшчэ 350 расейскіх фізычных і юрыдычных асоб