Славаччына высылае трох расейскіх дыпляматаў

Антываенны мітынг у Браціславе ў сакавіку 2022-га.

Славаччына прыняла рашэньне выслаць трох супрацоўнікаў расейскай амбасады. Яны павінны пакінуць краіну цягам 72 гадзінаў, паведамляе Reuters са спасылкай на славацкае міністэрства замежных справаў.

Ведамства таксама «настойліва заклікае пасольства Расейскай Фэдэрацыі ажыцьцяўляць сваю дзейнасьць у адпаведнасьці з Венскай канвэнцыяй аб дыпляматычных зносінах».

МЗС Расеі назваў высылку «неабгрунтаванай» і паабяцаў, што дзеяньні Славаччыны «не застануцца без адказу».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

З Расеі ў ЗША накіраваўся самалёт па абвешчаных там пэрсонамі нон грата расейскіх дыпляматаў