З Расеі ў ЗША накіраваўся самалёт па абвешчаных там пэрсонамі нон грата расейскіх дыпляматаў

Самалёт Іл-96, ілюстрацыйнае фота
Самалёт Іл-96, ілюстрацыйнае фота

Раніцай 5 сакавіка з Санкт-Пецярбургу ў Вашынгтон вылецеў расейскі дыпляматычны самалёт Іл-96 з бартавым нумарам RSD88.

Пра гэта сьведчыць сайт маніторынгу самалётаў Flight Radar.

Напярэдадні, 4 сакавіка, гэты Іл-96 вылецеў з Масквы ў Санкт-Пецярбург. Сёньня, 5 сакавіка, у 9:41 беларускага часу самалёт вылецеў у кірунку Вашынгтону. Менавіта гэты ўрадавы самалёт прылятаў з Расеі ў Беларусь, калі там праходзілі першы і другі раўнды перамоваў расейцаў з украінскім бокам.

Прэс-сакратарка расейскага МЗС Захарава заявіла, што гэтым самалётам спэцыяльнага лётнага атраду «Россия» пакінуць ЗША абвешчаныя там пэрсонамі нон ґрата расейскія дыпляматы.

«Аэрофлот» спыняе ўсе замежныя рэйсы, апроч палётаў у Беларусь, з 8 сакавіка.

Агенцтва «Росавиация» рэкамэндавала расейскім авіякампаніям, якія маюць у лізінгу самалёты ад замежных кампаніяў, з 6 сакавіка спыніць палёты за мяжу. Рэкамэндацыя датычыцца перавозкі і пасажыраў, і грузаў.

​
XS
SM
MD
LG