Украінскія АЭС гатовы працаваць бязь ядзернага паліва з Расеі

Украінская нацыянальная кампанія «Енергоатом» заявіла, што цалкам адмаўляецца ад закупкі ядзернага паліва вытворчасьці Расейскай Фэдэрацыі.

Украінскія АЭС гатовыя працаваць без расейскага ядзернага паліва. Для гэтага «Енергоатом» і далей будзе закупляць ядзернае паліва Westinghouse.

Акрамя таго, кампанія паскорыць працу для стварэньнявытворчасьці паліўных касэт ва Ўкраіне на аснове амэрыканскай тэхналёгіі Westinghouse.

Гэта дазволіць цалкам замясьціць паліва расейскага паходжаньня, — гаворыцца ў паведамленьні кампаніі ў тэлеграм-канале раніцай 11 сакавіка. Пра тое, колькі часу на гэта спатрэбіцца, у «Енергоатоме» не ўдакладнілі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

ЧАЭС цалкам абясточаная пасьля захопу расейскімі войскамі. Ці ёсьць небясьпека для Беларусі

Украінскія атамныя электрастанцыі забясьпечваюць каля паловы электраэнэргіі, якая патрабуецца дзяржаве, і маюць 15 ядзерных рэактараў. Ядзернае паліва, а менавіта цеплавыдзяляльныя зборкі, якія зьмяшчаюць злучэньні ўрану, Украіна закупляе ў двух пастаўшчыкоў: у амэрыканска-японскай кампаніі Westinghouse Electric і ў расейскай цеплавыдзяляльных элементаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Лукашэнка сказаў пра небясьпеку «ўдару ў сьпіну» расейскім вайскоўцам і паразмаўляў з Пуціным пра Чарнобыльскую АЭС