Лукашэнка сказаў пра небясьпеку «ўдару ў сьпіну» расейскім вайскоўцам і паразмаўляў з Пуціным пра Чарнобыльскую АЭС

абноўлена
Лукашэнка на сустрэчы з Саветам бясьпекі 1 сакавіка 2022
Лукашэнка на сустрэчы з Саветам бясьпекі 1 сакавіка 2022

Лукашэнка праводзіць нараду зь Міністэрства абароны.

«Мы ня можам дапусьціць удару ў сьпіну расейскім Узброеным сілам. Каб не змаглі перарэзаць шляхі забесьпячэньня расейскаму войску, каб не змаглі зайсьці ў тыл і нанесьці з тылу ўдар па людзям з Расеі», — сказаў Лукашэнка на нарадзе.

Таксама ён выказаўся пра «наймітаў, якія ваююць ва Ўкраіне» і «ходзяць уздоўж беларускай мяжы». Ён нагадаў беларускім памежнікам «сачыць за перамяшчэньнем такіх групаў».

Лукашэнка паведаміў, што абмяркоўваў з Пуціным праблему Чарнобыльскай АЭС і што электрычнасьць туды можна падаць з беларускага боку.

«Міністру энэргетыкі даручана падаць туды электраэнэргію, у нас лінія перадач ёсьць, яна закансэрваваная з савецкіх часоў», — сказаў Лукашэнка.

Цяпер Чарнобыльская АЭС захопленая расейскімі вайскоўцамі, на ёй няма электраэнэргіі.

​
XS
SM
MD
LG