Кангрэс ЗША ўхваліў дапамогу Ўкраіне на 13,6 млрд даляраў

Украінскія ўцекачы ад расейскай ваеннай агрэсіі

Кангрэс ЗША ўхваліў дапамогу Ўкраіне на 13,6 млрд даляраў


Цяпер чакаецца толькі подпіс законапраекту прэзыдэнтам Джо Байдэнам.

Экстраны пакет вайсковай і гуманітарнай дапамогі Ўкраіне на 13,6 млрд даляраў атрымаў канчатковую ўхвалу ў Кангрэсе ЗША. Сэнат падтрымаў гэтае рашэньне 68 галасамі, 31 сэнатар выказаўся супраць.

«Мы паабяцалі ўкраінскаму народу, што яны не застануцца адны ў сваёй барацьбе супраць Пуціна», – заявіў лідэр большасьці ў Сэнаце Чак Шумэр перад галасаваньнем.

Палата прадстаўнікоў ухваліла законапраект у сераду.Грошы Ўкраіна і краіны Ўсходняй Эўропы атрымаюць, каб дапамагчы 2 мільёнам украінскіх уцекачоў. Таксама сродкі будуць разьмеркаваныя на разьмяшчэньне амэрыканскіх войскаў і тэхнікі ў эўрапейскім рэгіёне і перадачу амэрыканскага ўзбраеньня Ўкраіне і саюзьнікам ЗША.Цяпер чакаецца толькі, што законапраект падпіша прэзыдэнт Джо Байдэн.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Джо Байдэн: «Украіна ніколі-ніколі не абернецца перамогай для Пуціна»