Курсы даляра і эўра ў Беларусі абнавілі рэкорды

Ілюстрацыйнае фота

Падчас таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курсы даляра і эўра ў Беларусі дасягнулі новых максымумаў.

Як паведамляе myfin.by, па выніках таргоў 9 сакавіка былі зафіксаваныя такія курсы валют:

  • даляр — 3,3031 рубля (+6,61%),
  • эўра — 3,6166 рубля (+5,58%),
  • 100 расейскіх рублёў — 2,7395 беларускага рубля ( −5,30%).

У некаторых банках курс расейскага рубля істотна ніжэйшы за афіцыйны. Напрыклад, у «Тэхнабанку» і «Белінвэстбанку» 100 расейскіх рублёў можна купіць за 1 беларускі.

У абменьніках курсы даляра і эўра значна адрозьніваюцца ад тых, што зафіксаваныя на таргах: у першай палове дня ў «БНБ-банку» і «Тэхнабанку» даляр прадавалі па 3,99 рубля, у «Прыёрбанку», «Банку Рашэньне», «Франсабанку» і «Дабрабыце» — па 3,95.

За першыя дзесяць дзён з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну афіцыйны курс даляру да беларускага рубля вырас больш чым на 17%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Беларусь напэўна «нырне» у крызіс разам з Расеяй — меркаваньне эканаміста

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Галадаць ня будзем, але жыць станем горш». Што адбываецца ў беларускай эканоміцы