Брытанскія кампаніі Shell і British Petroleum абвясьцілі пра адмову ад расейскіх нафты і газу

Ілюстрацыя, 22 сакавіка 2021 году

У якасьці першага кроку кампанія спыніць спотавыя закупкі расейскай нафты

Брытанская нафтагазавая кампанія Shell абвясьціла, што мае намер адмовіцца ад усіх нафтагазавых праектаў у Расеі. Пра гэта паведамляецца на сайце кампаніі.

British Petroleum таксама заявіла, што перастае купляць расейскія нафту і газ.

Расейская нафта становіцца ўсё больш непажаданай на сусьветным рынку нафты, бо трэйдэры хвалююцца, што ЗША могуць ініцыяваць забарону на яе пастаўкі, піша Bloomberg.

Амэрыканскія заканадаўцы абвясьцілі пра пляны забараніць імпарт расейскай нафты ў ЗША. Урады Эўрапейскага Зьвязу вагаюцца, ці далучацца да гэтых санкцый.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Рэальная магчымасьць дэфолту». Агенцтва Fitch панізіла крэдытны рэйтынг Беларусі да ССС

Трэйдэры, якія займаюцца расейскай нафтай — як у Эўропе, так і ў Азіі — заявілі, што магчымасьць забароны на імпарт у спалучэньні з рэакцыяй Shell прымусіла рынак асьцярожней ставіцца да нафты з Расеі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Байдэн, Джонсан, Шольц і Макрон дамовіліся пра далейшае падвышэньне цаны ўварваньня Расеі ва Ўкраіну