Байдэн, Джонсан, Шольц і Макрон дамовіліся пра далейшае падвышэньне цаны ўварваньня Расеі ва Ўкраіну

Размову зь лідэрамі Францыі, ФРГ і Вялікай Брытаніі ініцыяваў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн
Размову зь лідэрамі Францыі, ФРГ і Вялікай Брытаніі ініцыяваў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, канцлер Нямеччыны Оляф Шольц і прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан заявілі, што маюць намер працягваць падвышаць цану маштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.

Пра вынікі размовы лідэраў 4 найбуйнейшых краін Захаду паведаміў Белы дом.

Кіраўнікі гутарылі пра расейскую вайну ва Ўкраіне падчас відэазванка 7 сакавіка.

«Лідэры пацьвердзілі сваю рашучасьць працягваць павышаць цану для Расеі за яе несправакаванае і неапраўданае ўварваньне ва Ўкраіну. Яны таксама падкрэсьлілі сваю прыхільнасьць працягу наданьня Ўкраіне бясьпекавай, эканамічнай і гуманітарнай дапамогі. Акрамя таго, яны абмеркавалі нядаўнія кантакты з прэзыдэнтамі Ўкраіны і Расеі», — адзначылі ў Белым доме.

Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раней заяўляў, што штодня мае зносіны з многімі сусьветнымі лідэрамі.

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон кантактуе з прэзыдэнтам Расеі Пуціным. Акрамя таго, 5 сакавіка ў Маскве адбыліся трохгадзінныя перамовы прэмʼер-міністра Ізраіля Нафталі Бэнэта з Пуціным.

​
XS
SM
MD
LG