У Расеі на антываенных акцыях затрымалі каля 4300 чалавек

Адзіночны пікет супраць вайны ў Белгарадзе

У Расеі ў нядзелю, 6 сакавіка, праходзілі акцыі супраць узброенага ўварваньня Расеі на тэрыторыю Ўкраіны. На іх, паводле апошніх зьвестак, затрымалі звыш 4000 чалавек у 56 гарадах.

У Хабараўску людзі сталі ў жывы ланцуг і паспрабавалі прайсьці шэсьцем. Пасьля гэтага паліцыя пачала затрыманьні. У Іркуцку прысутныя пайшлі маршам. Удзельнікі акцыі сьпявалі песьню «Няхай заўжды будзе сонца». Затрымалі некалькі чалавек. Амаль 100 чалавек, у тым ліку журналістаў з рэдакцыйным заданьнем, затрымалі ў Новасібірску. У Санкт-Пецярбургу мастакі выйшлі на пленэр і сталі пісаць карціны, выкарыстоўваючы колеры ўкраінскага сьцяга. У Томску ў антываеннай акцыі ўдзельнічала каля 100 чалавек, 20 зь іх затрымалі паліцыянты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Пасьля 15 сутак выйшла на волю былая выкладчыца БДУ Тацяна Сініца

Больш за тысячу чалавек пратэставалі супраць агрэсіі Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны ў Алматы. Людзі скандавалі «Няхай жыве Ўкраіна», «Не — вайне», «Пуцін, Гаага, турма».

На акцыях затрымалі больш за 4300 чалавек у 56 гарадах.