Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля 15 сутак выйшла на волю былая выкладчыца БДУ Тацяна Сініца


Тацяна Сініца, архіўнае фота
Тацяна Сініца, архіўнае фота

Пра гэта паведаміў у Facebook яе сын.

19 лютага былую выкладчыцу факультэта філязофіі і сацыяльных навук БДУ Тацяну Сініцу забралі з дому нібыта для прафіляктычнай гутаркі. У выніку яе арыштавалі на 15 сутак, прызнаўшы вінаватай у «дробным хуліганстве».

Тацяну ўжо затрымлівалі ў 2020 годзе. У той час яна падтрымлівала забастоўку студэнтаў. У сьнежні 2021-га выкладчыцу звольнілі з БДУ, абвінаваціўшы ў «шматразовым парушэньні дысцыпліны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG