Міністэрства абароны РФ упершыню паведаміла лічбу загінулых расейскіх вайскоўцаў

Абстраляны расейскімі вайскоўцамі квартал у горадзе Ірпень каля Кіева

Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі ўпершыню назвала лічбу загінулых і параненых расейскіх вайскоўцаў.

Расейскае вайсковае ведамства, як паведамляе РИА Новости, заявіла пра 498 загінулых расейскіх вайскоўцаў у часе «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» (расейскія афіцыйныя асобы, як і СМІ, не ўжываюць слова «вайна»). Колькасьць параненых вызначана ў 1597 чалавек.

Адначасова расейскае міністэрства назвала свае лічбы стратаў з украінскага боку: больш за 2870 забітых і каля 3700 параненых.

У сваю чаргу Кіеў ацэньвае страты Масквы ў больш як 5840 чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Буду ваяваць за Ўкраіну, бо нідзе больш не знайду такіх сяброў». Як беларусы дапамагаюць Украіне