Лаўроў агучыў сьпіс патрабаваньняў Расеі на другі раўнд перамоваў з Украінай

Сяргей Лаўроў

Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў агучыў сьпіс патрабаваньняў, якія Расея выстаўляе Ўкраіне на перамовах у гэты момант.

Як паведамляе РБК, гэтыя патрабаваньні наступныя:

  • «Крым — тэма, якая не абмяркоўваецца. Крым — гэта частка Расеі»;
  • прызнаньне «Данецкай, Луганскай народных рэспублік» у межах Данецкай і Луганскай абласцей;
  • «Дэмілітарызацыя, якая павінна мець парамэтры. Іх яшчэ трэба ўзгадніць. Там не павінна быць увогуле ніякіх узбраеньняў, якія могуць пагражаць бясьпецы Расейскай Фэдэрацыі»;
  • «Дэнацыфікацыя. Гэтак жа, як фашысцкая Нямеччына была паддадзеная такой працэдуры».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Што такое «дэнацыфікацыя» па-расейску

Паведамляецца таксама, што расейская дэлегацыя пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мядзінскага, памочніка прэзыдэнта Расеі, прыбыла да месца перамоваў з украінскім бокам у раёне Белавескай пушчы.

Мядзінскі адзначыў, што на другім раўндзе расейска-ўкраінскіх перамоваў сярод іншага будзе абмяркоўвацца спыненьне агню.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Зяленскі: «На перамовах з Расеяй пакуль не ўдалося дасягнуць выніку»