Зяленскі: «На перамовах з Расеяй пакуль не ўдалося дасягнуць выніку»

Уладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны паведаміў пра пакуль беспасьпяховыя перамовы з расейскім агрэсарам. Таксама ён падпісаў заяву на ўступленьне краіны ў Эўразьвяз.

Уладзімір Зяленскі заявіў, што на перамовах з Расеяй, першы раўнд якіх прайшоў 28 лютага, пакуль не ўдалося дасягнуць выніку, які задаволіў бы Ўкраіну. Ён адзначыў, што пакуль ішлі перамовы, абстрэлы ўкраінскай тэрыторыі працягваліся. У прыватнасьці, Зяленскі расказаў пра абстрэл Харкава расейскай рэактыўнай артылерыяй: «Гэта адназначна ваеннае злачынства. Мірны горад, мірныя жылыя раёны, ніводнага вайсковага аб’екта».

«Зло, узброенае ракетамі, бомбамі і артылерыяй, павінна быць неадкладна спынена. Зьнішчыць эканамічна. Каб паказаць, што чалавецтва ўмее абараняцца».

Зяленскі заклікаў выключыць РФ з Рады Бясьпекі ААН.

28 лютага прэзыдэнт Украіны падпісаў заяву аб уступленьні дзяржавы ў Эўразьвяз, заяву ўжо зарэгістравалі ў Брусэлі і пачнуць яе разгляд.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Украіна кажа, што беларускія падразьдзяленьні рухаюцца да ўкраінскай мяжы на Валынскім кірунку

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Украіна зьвярнулася з просьбай аб далучэньні да Эўразьвязу паводле спэцыяльнай працэдуры