Украіна зьвярнулася з просьбай аб далучэньні да Эўразьвязу паводле спэцыяльнай працэдуры

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі

З такой заявай выступіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

Уладзімір Зяленскі паведаміў аб звароце да Эўрапейскага Зьвязу аб далучэньні да яго на падставе новай спэцыяльнай працэдуры:

«Мы ўдзячныя партнэрам за тое, што яны побач з намі, але наша мэта — быць разам з усімі эўрапейцамі. Галоўнае — быць на роўных. Я ўпэўнены, што гэта справядліва. Я ўпэўнены, што мы гэта заслужылі. Я ўпэўнены, што гэта магчыма», — заявіў Зяленскі ў сваім звароце да ўкраінцаў.

Зяленскі таксама паведаміў, што зь вязьніц вызвалілі ўдзельнікаў баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны, якія могуць далучыцца да абароны.

«Яны змогуць кампэнсаваць сваю віну ў найбольш гарачых пунктах вайны. Зараз зь некаторых удзельнікаў антытэрарыстычнай апэрацыі здымаюць усе санкцыі. Галоўнае — абарона».

Раней стала вядома, што з-пад варты вызвалілі экс-камандзіра батальёну «Данбас» Сямёна Сяменчанку, якога ў свой час прасіў дапытаць КДБ Беларусі ў справе Мікалая Аўтуховіча.

​
XS
SM
MD
LG