Старшыня Эўракамісіі: «Украіна павінна ўступіць у Эўразьвяз, мы хочам бачыць яе ў эўрапейскай сям’і»

Старшыня Эўракамісіі Урсула фон дэр Ляен
Старшыня Эўракамісіі Урсула фон дэр Ляен

«Гэтая краіна адна з нас, і мы хочам бачыць яе ў эўрапейскай сямʼі», — сказала фон дэр Ляен.

Пра патрэбу прыняць Украіну ў Эўразьвяз старшыня Эўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла ў інтэрвію Euronews .

Пра гэта яна сказала, адказваючы на пытаньні аб масавых акцыях салідарнасьці, якія прайшлі па ўсёй Эўропе ў падтрымку Ўкраіны, у якую ў мінулы чацьвер раніцай уварваліся расейскія войскі на загад Уладзіміра Пуціна.

«З часам Украіна далучыцца да Эўразьвязу, гэтая краіна адна з нас і мы хочам бачыць яе ў эўрапейскай сямʼі», — сказала фон дэр Ляен.

Яна нагадала, што Ўкраіна ўжо ўдзельнічае ў некаторых эўрапейскіх працэсах, такіх як інтэграцыя ўнутранага рынку ў адзіны рынак ЭЗ, а таксама энэргетыка.
У інтэрвію фон дэр Ляен падкрэсьліла беспрэцэдэнтнае супрацоўніцтва і згуртаванасьць усіх дэмакратычных краін — Вялікай Брытаніі, Канады, Японіі, Паўднёвай Карэі, Аўстраліі і іншых.

«Такое значэньне для нас. Важна, каб мы адстойвалі наш мірны парадак; парадак, заснаваны на правілах. Мы павінны ясна даць зразумець, што Эўразьвяз не пацерпіць апаганьваньня нашых каштоўнасьцяў на эўрапейскай зямлі», — сказала яна.

Прэзыдэнтка Эўракамісіі таксама адзначыў пасьлядоўныя дзеяньні Саюза ў пытаньнях дапамогі ўкраінскім уцекачам, пастаўкі вайсковай тэхнікі і фінансавай падтрымкі Кіеву.

«У гэтай краіне падзяляюць нашы каштоўнасьці, там адстойваюць нашы прынцыпы. Украінцы хочуць жыць у мірнай дэмакратыі, а Расея на гэта нападае. Вось чаму Ўкраіна заслугоўвае нашай поўнай салідарнасьці, і яна гэта ўбачыць», — падсумавала фон дэр Ляен.

У інтэрвію яна падкрэсьліла важнасьць гатоўнасьці Ўкраіны да мірных перамоваў з Расеяй, хоць давер да прэзыдэнта Расіі Ўладзіміра Пуціна назвалі падарваным.

Пераважная большасьць украінцаў у выпадку рэфэрэндуму падтрымала б як уступленьне Украіны ў ЭЗ, так і ў NATO, сьведчыць апытаньне, праведзенае Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялёгіі.

​
XS
SM
MD
LG