Кіраўнік Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Алег Сінягубаў паведаміў аб арышце мэра гораду Паўднёвы (укр. Південний) Аляксандра Бруханава, кіраўніка мясцовай паліцыі і ўчастковага інспэктара.
«Сёньня адбылася спэцыяльная апэрацыя. Затрыманыя паводле артыкулу аб здрадзе дзяржаве. Гэта варта разумець тым, хто яшчэ не разумее, што ў нас вайна і можна дазволіць сабе дамаўляцца з ворагам», — паведаміў Алег Сінягубаў на сэлектарнай нарадзе з кіраўнікамі раённых адміністрацыящ Харкаўскай вобласьці.
«Мы не дазволім здаць ніводнага сантымэтру нашай зямлі. Гэта ня проста словы. Вайскоўцы на справе папярэджваюць, што затрыманьнем яны паказалі ляяльнасьць. Далей будуць расстрэльваць на месцы», — заявіў ён.
Сёньня ў Харкаве і Харкаўскай вобласьці працягваюцца моцныя абстрэлы з боку расейскіх войскаў. Улады кажуць пра вялікую колькасьць забітых і параненых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Працягваюцца абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. Украіна кажа, што беларускія войскі рухаюцца да мяжы. Хроніка расейскай агрэсіі 28 лютага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пакуль пад Гомлем ідуць перамовы, расейскія войскі абстрэльваюць жылыя масівы Харкава. Ёсьць ахвяры