У Познані паставілі «кабінкі-прыбіральні» ў колерах дзяржаўнага сьцяга Беларусі. ФОТА

Кабінка ў выглядзе драўлянай вясковай прыбіральні ў колерах дзяржаўнага сьцяга РБ, Познань, Польшча, 27 лютага 2022 году

Такой акцыяй мясцовая беларуская дыяспара выказала пратэст супраць адмовы ЦВК Беларусі адкрыць замежныя ўчасткі для галасаваньня.

Паколькі ЦВК Беларусі вырашыла не ўтвараць участкі для ўдзелу ў рэфэрэндуме за мяжой нібыта праз каранавірусныя абмежаваньні (у Польшчы пераважна зьнятыя), мясцовая беларуская дыяспара правяла «альтэрнатыўнае галасаваньне».

Тлумачэньне пэрформансу

Імітацыя працэсу галасаваньня

Перш ва ўлётках на беларускай і польскай мовах растлумачылі сэнс падзеі, а затым паставілі кабінку ў выглядзе драўлянай вясковай прыбіральні ў чырвона-зялёных колерах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэфэрэндум-2022: беларусы выйшлі з пратэстам — 500 затрыманых. Хроніка дня
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СК завёў крымінальныя справы за супраціў сілавікам і грубае парушэньне грамадзкага парадку, накіраванае на «зрыў рэфэрэндуму»