Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СК завёў крымінальныя справы за супраціў сілавікам і грубае парушэньне грамадзкага парадку, накіраванае на «зрыў рэфэрэндуму»


Пачатак антываеннага пратэсту ў Менску 27 лютага 2022 году
Пачатак антываеннага пратэсту ў Менску 27 лютага 2022 году

Паводле ведамства, затрыманыя больш за 10 арганізатараў, якія нібыта заклікалі да экстрэмісцкіх дзеяньняў.

«У экстрэмісцкіх тэлеграм-каналах і на розных інфармацыйных рэсурсах публікуюцца заклікі да арганізацыі масавых несанкцыянаваных акцыяў і дзеяньняў, накіраваных на зрыў рэфэрэндуму, які праводзіцца ў краіне», — заявіў Сьледчы камітэт Беларусі.

У паведамленьні СК гаворыцца аб завядзеньні некалькіх крымінальных справаў за грубае парушэньне грамадзкага парадку, супраціў праваахоўнікам і заклікі да такіх дзеяньняў.

«Цяпер затрыманыя больш за 10 арганізатараў, якія заклікалі да экстрэмісцкіх дзеяньняў. З падазраванымі працуюць сьледчыя. Іх дзеяньням дадзена праўная ацэнка», — піша ведамства.

Праваабаронцы і валянтэры паведамляюць пра 55 затрыманых чалавек па ўсёй краіне.

Вядома пра затрыманьні ў Менску, Горадні, Лідзе, Магілёве, Баранавічах, Докшыцах, Наваполацку, Мазыры, Ваўкавыску, Дрыбіне, Жодзіне, Бабруйску.

У дзень рэфэрэндуму людзі выходзяць на антываенныя акцыі, адзіночныя пікеты, скандуюць і трымаюць плякаты «Не вайне», нясуць украінскія сьцягі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG