У Расеі 27 лютага на антываенных акцыях затрымалі больш за 460 чалавек. Такія зьвесткі прыводзіць расейскі праваабарончы праект «ОВД-Инфо» на 16:45 маскоўскага часу.
У Маскве затрымалі прынамсі 111 чалавек, у Пецярбургу — 29, Самары — 30.
Паводле праваабаронцаў, 24, 25 і 26 лютага сілавікі ўва ўсёй Расеі затрымалі як мінімум 3122 чалавекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Сотні беларусаў разам зь Ціханоўскай выйшлі ў Вільні пратэставаць супраць расейскай агрэсіі. Фота, відэаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Былы камандзір Берасьцейскай дэсантна-штурмавой брыгады заклікаў беларускіх вайскоўцаў не выконваць злачынныя загады