ОНЛАЙН-ТРАНСЬЛЯЦЫЯ:
Лукашэнка прызнаў, што Беларусь удзельнічае ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны. Кіеў і Масква дамовіліся на перамовы. Хроніка вайны 27 лютага«Здаём кроў, хочам быць валянтэрамі»
Ала раней жыла ў Гомлі. Пасьля перасьледу, допытаў, «сутак» і ператрусаў пераехала ў Кіеў. Атрымала часовы від на жыхарства. Цяпер да яе прыехала дачка.
«Мы не зьбіраемся зьяжджаць. Ня лічым патрэбным. Мы ва ўсім падтрымліваем украінскі народ. У чацьвер, калі пачалася вайна, мы прачнуліся ад выбухаў. Гэта быў ня наш раён, але выбухі настолькі моцныя, што іх чуе ўвесь горад. Можа, мы адчайныя вар’яты, але мы ацанілі сытуацыю і застаёмся», — кажа Ала.
Цэнтральны чыгуначны вакзал Кіева падчас камэнданцкай гадзіны раніцай 27 лютага
Ала з дачкой хадзіла здаваць кроў, плянуе быць валянтэркай. «Але пакуль не задзейнічаны нават усе тыя, хто запісаўся добраахвотнікам. Каб запісацца ў добраахвотнікі, вялізныя чэргі стаяць, бо ўкраінцы — вялікія патрыёты. Так, кавярні і бары не працуюць, крамы — паводле вельмі кароткага графіка, у горадзе блёк-пасты, усіх правяраюць, але гэта правільна, бо ловяць дывэрсантаў. У бомбасховішча мы пакуль не хадзілі, хоць і чулі сырэны. Калі будзе страшна, пойдзем туды», — кажа беларуска.
У яе таксама, як і ў многіх беларусаў, заблякавалі ўкраінскую картку. Але Ала ня надта пераймаецца гэтым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Забяру грошы, калі пераможам». Што беларусы думаюць пра блякаваньне іх рахункаў украінскімі банкамі«Пуцін моцна памыліўся, калі разьлічваў, што простыя ўкраінцы будуць іх вітаць»
Сацыёляг Генадзь Каршуноў пераехаў у Кіеў у 2021 годзе. Цяпер ён працуе ў «Цэнтры новых ідэй», чытае лекцыі для «Беларускай акадэміі ў Польшчы». 25 лютага Генадзь вырашыў пераехаць у Івана-Франкоўск.
«Першы момант — тут дачка, удваіх будзе бясьпечней. Другое — распачаўся наступ менавіта на Кіеў, у тым кірунку, дзе я здымаў кватэру. Не на першым месцы, але і фінансавая праблема мае значэньне — пачалі блякаваць украінскія карткі беларусам. Таму паўстала пытаньне, як выжываць», — кажа сацыёляг.
Пакуль ён у Івана-Франкоўску. «Што далей? Пляны цяпер рухомыя, вельмі цяжка гаварыць пра доўгатэрміновую пэрспэктыву. Мне пашэнціла. Я выйшаў з дому ранкам, прайшоў 10 кілямэтраў да мэтро, бо былі вялізныя заторы на дарозе, і транспарт не працаваў. Дабраўся да вакзала і ўзяў квіток на Івана-Франкоўск — якраз далі дадатковы цягнік. Людзей паехала столькі, колькі магло ўвайсьці ў вагон. Стаялі плячо ў плячо», — расказаў Генадзь Каршуноў.
Зьнішчаны расейскі вайсковы грузавік і целы забітых салдат у Кіеве 25 лютага
Вось як ён апісвае настроі людзей: «Людзі былі ўпэўненыя, што яны вытрываюць. У іх была злосьць на тых, хто гэта распачаў ва Ўкраіне. Яны чулі выбухі і казалі: „Што яны хочуць ад нас, чаму яны нас бамбяць“. У цягніку была ўзаемадапамога. Людзі з клункамі, дзецьмі, „перавозкамі“ для хатніх гадаванцаў... Украінцы — моцны народ, яны малайцы. Украінцы не зьбіраюцца здавацца. Пуцін памыліўся, калі думаў, што простыя ўкраінцы будуць іх тут вітаць. Яны змагаюцца і будуць змагацца», — дадаў сацыёляг.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Баявы настрой — мы ж перамагаем!» — беларус, які браў удзел у начным баі за Васількоў«Дзеці толькі паўтараюць: „Хоць бы гэта быў сон!“»
Натальля з мужам і дачкой уцяклі ад перасьледу ў Беларусі. Пасяліліся ў Кіеве, знайшлі сталае жытло, працу, вучобу.
«Гэта было як страшны сон! Недзе а шостай раніцы муж прачнуўся ад выбухаў. У прынцыпе, мы ўяўлялі, што можа быць, бо сачылі за сытуацыяй, асабліва ў Беларусі — з так званымі вучэньнямі, калёнамі тэхнікі, нарошчваньнем сілаў. Але не маглі ўсё роўна паверыць, што будзе вайна, у такіх маштабах. Мы схапілі дзяцей (сваю дачку і пляменьніцу), сваякоў, самае неабходнае — і паехалі ў бок Польшчы. Вось трэція суткі ня можам перасячы мяжу», — дзеліцца Натальля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Калі ўцяку, то проста падману сябе». Беларуска перадумала зьяжджаць з Украіны і расказала пра свой досьведНа мяжы чэргі ўжо складаюць, на яе думку, дзясяткі кілямэтраў. Шмат людзей, тысячы, ідуць пешшу. «Мы бралі з сабой прадукты, але яна хутка скончылася. Мы ж ня думалі, што некалькі дзён будзем стаяць на мяжы. Тут ежа ёсьць на запраўках, але, натуральна, яе вельмі хутка разьбіраюць. Таксама тут раздаюць харчы валянтэры. Яны дбаюць у першую чаргу пра дзяцей. Бо дарослыя могуць і патрываць, а дзеці галодныя і ядуць тое, ад чаго раней адмаўляліся. Яны паўтараюць: «Хоць бы гэта быў сон, хоць бы гэта быў сон». І пытаюцца: «Мы заўсёды цяпер будзем жыць у аўтамабілі?», — расказвае Натальля.
Яна кажа, што верыць у ўкраінцаў. «Яны патрыёты. Яны бароняць сваю зямлю. Вайна з боку Расеі пабудавана на хлусьні. Праўда за ўкраінцамі. Вельмі хочацца, каб беларусы адрэагавалі на сытуацыю. Бо кроў украінцаў будзе і на руках беларускіх чыноўнікаў, і на руках беларускіх прапагандыстаў, якія пішуць цяпер пра вайну ў суседняй краіне так, нібыта „нічога страшнага“. Я спадзяюся, што два рэжымы падпісалі сабе прысуд», — дадала Натальля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Зяленскі зьвярнуўся да беларусаў: «З вашай тэрыторыі забіваюць нашых дзяцей». ВІДЭАНапад Расеі на Ўкраіну
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе на просьбу груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах вобласьцяў. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, некаторыя яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам. Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб’екты, расейцы пачалі бамбіць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяраў масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага 2022 году Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый і ў Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якіх Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 17 лістапада 2024 году тагачасны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
- З прыходам да ўлады ў ЗША прэзыдэнта Дональда Трампа рэзка актывізавалася тэма магчымых мірных перамоваў. Улетку 2025 году Дональд Трамп правёў шэраг сустрэчаў, у тым ліку з Уладзімірам Зяленскім і Ўладзімірам Пуціным. Аднак дамовіцца пра мірнае пагадненьне ці прынамсі пра асабістую сустрэчу прэзыдэнтаў Украіны і Расеі не атрымалася. Агулам мірныя перамовы дагэтуль не далі істотных вынікаў.
- 1 чэрвеня 2025 году на Дзень расейскай авіяцыі Ўкраіна правяла маштабную апэрацыю «Павуціньне». Служба бясьпекі Ўкраіны зладзіла ўдары па авіябазах па ўсёй тэрыторыі Расеі, зьнішчыўшы дзясяткі расейскіх вайсковых самалётаў. Дакладна невядома, адкуль кіраваліся гэтыя дроны і ці выкарыстоўвалі яны штучны інтэлект для нацэльваньня на расейскія самалёты. Паводле ўкраінскага боку, дахі грузавікоў, дзе хаваліся дроны, адчынялі дыстанцыйна, каб дазволіць квадракоптэрам узьлятаць.
- З пачатку 2024 году па цяперашні час украінскія дроны пашкодзілі мноства расейскіх нафаперапрацоўчых заводаў, што прывяло да істотнага скарачэньня вытворчасьці нафтапрадуктаў у Расеі.
- Лінія фронту ва Украіне на працягу 2025 і на пачатку 2026 году заставалася адносна стабільнай. Пры гэтым расейскія войскі павольна прасоўваліся на асобных участках. З кастрычніка 2025 па сакавік 2026 году Расея захапіла каля 1833 км². На пачатку 2026 году ўкраінскія сілы правялі шэраг удалых контратак. У канцы красавіка 2026 году ўпершыню за доўгі час Ўкраіна адваявала больш тэрыторыі, чым страціла.
Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.