«Дзікая несправядлівасьць. Хоць някепская нагода грукнуць дзьвярыма і забыцца на гэтыя бессэнсоўныя «багадзельні» назаўжды, добрая магчымасьць аднавіць шэраг важных інстытутаў тыпу сьмяротнага пакараньня для найбольш небясьпечных злачынцаў», — заявіў ён, камэнтуючы ўчорашняе рашэньне Рады Эўропы.
Як паведамляе «Настоящее время», у адказ на заяву Мядзьведзева сэнатар Андрэй Клішас заявіў, што мараторый на сьмяротнае пакараньне ў Расеі застанецца ў сіле.
«Мараторый на пакараньне сьмерцю ў Расеі ўведзены канстытуцыйным судом, ніводзін орган улады ня мае права пераадолець пазыцыю КС», — прыводзіць словы Клішаса «РИА Новости».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Францыя затрымала ў праліве Ля-Манш расейскі карабельМядзьведзеў напісаў, што Расея будзе адказваць сымэтрычна ў выпадку, калі Захад арыштуе грошы расейцаў за мяжой, будуць арыштоўвацца сродкі іншаземцаў і замежных кампаніяў у РФ «паводле краінавага прынцыпу». Ён таксама ня выключыў нацыяналізацыі маёмасьці асобаў, якія маюць рэгістрацыю ў «недружалюбных юрысдыкцыях», напрыклад, у ЗША ці краінах ЭЗ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Латвія і Эстонія закрываюць паветраную прастору для расейскіх самалётаўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Банк БелВЭБ папярэдзіў кліентаў пра абмежаваньне апэрацый на картках праз санкцыі ЗША і Эўразьвязу