Улады Францыі паведамілі, што гэта 127-мэтровы карабель Baltic Leader, які перавозіў аўтамабілі. Вадаплаў перанакіравалі ў порт Булёнь-сюр-Мэр.
Рашэньне затрымаць карабель прынялі на запыт францускага ўраду. Там мяркуюць, што ён можа належаць кампаніі, якая трапіла пад санкцыі Захаду.
У чацьвер Эўразьвяз прыняў беспрэцэдэнтныя санкцыі супраць расейскіх фізычных асобаў, кампаніяў, іншых арганізацыяў за ўварваньне Расеі ва Ўкраіну.
Расейскае агенцтва «РИА Новости» паведамляе, што расейская амбасада ў Францыі запатрабавала тлумачэньняў у сувязі з затрыманьнем вадаплаву.
Таксама шэраг краін 26 лютага закрыў расейскім самалётам сваю паветраную прастору.