Дзяржсакратар Савета бясьпекі Аляксандар Вальфовіч трапіў пад санкцыі ЭЗ і ЗША
Рада Эўразьвязу ўхваліла санкцыі супраць вінаватых за расейскую агрэсію супраць Украіны. У «чорным сьпісе» разам з кіраўніцтвам Расеі і дэпутатамі Дзярждумы 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў.
«Гэты напад зьяўляецца абуральным парушэннем тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Ўкраіны», — гаворыцца ў дакумэнце.
Прынятыя цяпер абмежавальныя захады — пашырэньне санкцый за анэксію Крыму, якія ЭЗ увёў супраць 21 расійскага і крымскага палітыка 17 сакавіка 2014 года.
Санкцыі прадугледжваюць забарону ўезду на тэрыторыю Эўразьвязу ці транзыту, а таксама замарозка «ўсіх сродкаў і эканамічных рэсурсаў, якія належаць, знаходзяцца ва ўласнасьці або кантралююцца гэтымі асобамі».
У цяперашнім санкцыйным сьпісе апроч прозьвішчаў Уладзіміра Пуціна, міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова, чальцоў Савета нацыянальнай бясьпекі Расеі і дэпутатаў Дзярждумы таксама і 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў, якія «садзейнічалі расейскай ваеннай агрэсіі зь Беларусі».
Уладзіслаў Бруеў — начальнік Гомельскай памежнай групы
Алег Эйбатаў — начальнік Мазырскага памежнага атраду
Дзьмітры Віньнікаў — начальнік Пінскага памежнага атраду
Аляксандар Пашкевіч — начальнік штаба вайсковай часткі 65408 (Лунінец)
Аляксандр Лазіцкі — камандзір часткі в/ч 65408
Андрэй Лук’яновіч — намесьнік камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл
Аляксандр Крывец — камандзір 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы (Ліда)
Юры Пыжык — камандзір 61-й зьнішчальнай авіяцыйнай базы (Баранавічы)
Уладзімір Купрыянюк — начальнік штаба — першы намесьнік камандуючага войскамі Заходняга апэратыўнага камандаваньня
Андрэй Некрашэвіч — начальніка галоўнага ўпраўлньня баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл
Віктар Гулевіч — начальнік Генэральнага штаба УС
Аляксандар Вальфовіч — дзяржсакратар Савета бясьпекі
Андрэй Жук — намесьнік міністра абароны
Сяргей Сіманенка — намесьнік міністра абароны па ўзбраеньні
Андрэй Бурдыка — намесьнік міністра абароны па тыле
Мікалай Рагашчук — памочнік Лукашэнкі — інспэктар па Гомельскай вобласьці
Вадзім Дзенісенка — камандуючы войскамі Сілаў спэцыяльных апэрацый Беларусі
Ігар Дземідзенка — камандуючы войскамі Заходняга апэратыўнага камандаваньня
Юры Шулейка — старшыня Берасьцейскага аблвыканкама
Іван Крупко — старшыня Гомельскага аблвыканкама
ЗША таксама ўвялі санкцыі ў дачыненьні да шэрагу фізычных асоб, прадпрыемстваў і банкаў Беларусі за падтрымку рэжымам Лукашэнкі расейскай інтэрвэнцыі ва Ўкраіну. У сьпісе 15 юрыдычных і 8 фізычных асобаў, уключна з Аляксандрам Вальфовічам.
Аб сэктаральных і фінансавых санкцыях у дачыненьні да Расеі абвясьцілі Вялікая Брытанія, ЗША, Канада, Японія, а Чэхія, Латвія і Літва спынілі выдачу віз расейцам, акрамя гуманітарных.