Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі санкцыі супраць Хрэніна, Вальфовіча і беларускай вайсковай прамысловасьці


ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненьні да шэрагу фізычных асоб, прадпрыемстваў і банкаў Беларусі за падтрымку рэжымам Лукашэнкі расейскай інтэрвэнцыі ва Ўкраіну.

Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства фінансаў ЗША.

Санкцыі закранаюць прадпрыемствы абароннага сэктару і фінансавыя ўстановы — два сэктары беларускай эканомікі, якія цесна зьвязаныя з Расеяй.

Хто патрапіў пад санкцыі?

Юрыдычныя асобы

  • Беларускі банк разьвіцьця і рэканструкцыі «Белінвэстбанк»
  • Банк «Дабрабыт»
  • ТАА «БЕЛІНВЭСТ-інжынірынг»
  • ЗАТ «Белбізнеслізінг»
  • Менскі завод колавых цягачоў (МЗКЦ),
  • Дзяржаўны вайскова-прамысловы камітэт
  • «БЕЛСПЕЦЗЬНЕШТЭХНІКА»
  • ААТ «КБ «Радар», якая кіруе кампаніямі холдынгу «Сыстэмы радыёлякацыі»
  • ААТ «558 авіяцыйны рамонтны завод»
  • ААТ «Інтэграл»
  • ТАА «Абаронныя ініцыятывы»
  • УП «Мінатор-Сэрвіс»
  • НВАТАА «АКБ ТСП»
  • Кампанія Synesis
  • ТАА «24×7 Паноптэс»

Фізычныя асобы

  • Міністар абароны Віктар Хрэнін
  • Дзяржсакратар Савету бясьпекі Аляксандар Вальфовіч
  • Старшыня Дзяржкамваенпрама Дзьмітры Пантус
  • Намесьнік старшыні Дзяржкамваенпраму Вячаслаў Расалай
  • Уладальнік Synesis Аляксандар Шатроў
  • Бізнэсовец Аляксандр Зайцаў з атачэньня Лукашэнкі
  • Гендырэктар МЗКЦ Аляксей Рымашэўскі
  • Намесьнік гендырэктара МЗКЦ Аляксандр Вецяневіч

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG