Міністар аховы здароўя Ўкраіны: Расейцы мэтанакіравана расстрэльваюць мэдычныя ўстановы

Міністар аховы здароўя Ўкраіны Віктар Ляшко

Міністар аховы здароўя Ўкраіны Віктар Ляшко заявіў, што расейскія войскі пачалі абстрэльваць машыны хуткай дапамогі і лякарні.

«Пад варожы абстрэл трапіла брыгада экстранай хуткай дапамогі ў Запароскай вобласьці. На шчасьце, абышлося без ахвяраў. Таксама абстралялі брыгады хуткай мэдычнай дапамогі ў Кіеўскай вобласьці (на поўначы). Мэдыкі не пацярпелі. Але ёсьць параненыя пацыенты ў Мар’янаўцы, якія ня могуць атрымаць мэдычную дапамогу праз абстрэлы. Акрамя таго, агонь быў выкарыстаны ў псыхіятрычнай лякарні ў Чарнігаве», — паведаміў Ляшко на брыфінгу 25 лютага ў Кіеве.

У Мелітопалі Запароскай вобласьці расстралялі лякарню — снарад трапіў у анкалягічнае аддзяленьне.

Абстраляны Харкаўскі цэнтар крыві. Ягоны дырэктар Вадзім Яворскі паведаміў пра трох параненых. Невядома, лекары гэта ці донары. Вылецела каля 10 вокнаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Украіна дае адпор расейскай агрэсіі. Расею выключылі з Рады Эўропы. Што адбывалася 25 лютага