Апублікавалі перамовы расейскіх вайскоўцаў з украінскімі памежнікамі, якія адмовіліся здавацца. АЎДЫЁ

Востраў Зьмяіны

13 украінскіх памежнікаў загінулі, абараняючы востраў Зьмяіны ад расейскіх войскаў. Перад сьмерцю яны адмовіліся здацца расейцам у палон.

Зьявіўся запіс перамоваў расейскіх вайскоўцаў з украінскімі памежнікамі на востраве Зьмяіны ў Чорным моры. Як паведаміў пасьля дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка, 13 украінскіх памежнікаў загінулі.

Перад гібельлю ўкраінцы зьвярнуліся да расейцаў на іх мове і адкінулі прапанову захопнікаў скласьці зброю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Пад Харкавам украінская армія зьнішчыла расейскія «Грады». Расейцы абстрэльваюць цэнтар і жылыя масівы гораду

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Украіна дае адпор расейскай агрэсіі. Расею выключылі з Рады Эўропы. Што адбывалася 25 лютага