Першыя ахвяры і параненыя ў вайне Расеі супраць Украіны

Чалавек накрывае дыванком цела чалавека пасьля бамбаваньня Ўсходняй Украіны каля горда Чугуеў, 22 лютага

Дарадца міністра ўнутраных спраў Антон Герашчанка паведаміў аб першых ахвярах.

Вядома, што два чалавекі загінулі, адзін паранены.

Адзін чалавек загінуў і яшчэ адзін паранены ў Браварах Кіеўскай вобласьці.

«Вайсковы гарадок N 161. Падчас авіяўдару згарэла памяшканьне і чатырохпавярховы будынак часткова пашкоджаны. Вайскоўцы праводзяць эвакуацыю. Працуюць ратавальнікі і „хуткая“. Паводле папярэдняй інфармацыі ёсьць адзін загінулы, адзін паранены і яшчэ 5 пацярпелых».

МУС Укріаны паведаміла, што ў выніку абстрэлу з ракетных сыстэм у раёне пункту Прэабражэнка Херсонскай вобласьці адзін памежнік загінуў.

Таксама Герашчанка пералічыў усё, што вядома пра абстрэлы на гэты момант.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Украіна ўвяла ваеннае становішча на сваёй тэрыторыі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Расея напала на Ўкраіну, Лукашэнка падтрымаў агрэсію. Хроніка баявых дзеяньняў і сусьветная рэакцыя 24 лютага