За скаргі на парушэньні падчас рэфэрэндуму назіральніка зь Віцебску выклікалі ў пракуратуру на «прафіляктычную гутарку»

Вадзім Кузьмін, архіўнае фота

Назіральніку ад партыі «Справядлівы сьвет», які заўважыў парушэньні на выбарчым участку, адмовілі ў назіраньні і выклікалі ў пракуратуру.

Вадзім Кузьмін зарэгістраваны назіральнікам на рэфэрэндум ад партыі «Справядлівы сьвет». Калі ў першы дзень датэрміновага галасаваньня ён наведаў выбарчыя ўчасткі ў Чыгуначным раёне гораду, то адразу заўважыў парушэньні: ня вывешаныя сьпісы сяброў выбарчых камісіяў, а скрыні для бюлетэняў апячатаныя так, што пралазіць кулак, паведамляе «Белсат».

Пакуль мужчына пісаў скаргі ў акружную камісію ды пракуратуру, яму паведамілі, што назіраць за выбарчым працэсам ён ня зможа. Галоўная прычына — каранавірус. Яму сказалі:

«З прычыны каранавірусу ў краіне, дзеля вашай бясьпекі, для захаваньня вашага здароўя, мы адмаўляем вам у магчымасьці назіраць. Да таго ж у нас на ўчастку ўжо ёсьць тры назіральнікі».

Не пасьпеў Вадзім прыйсьці дадому, як яму патэлефанавалі з пракуратуры і запрасілі прыехаць да іх для «прафіляктычнай гутаркі». У выпадку, калі ён не прыедзе ў пракуратуру сам, прыгразілі, што пракурорскія супрацоўнікі прыедуць да яго самі (у кватэру, дзе жыве ў тым ліку ягоная 92-гадовая хворая маці).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

СК завёў крымінальную справу за SMS-рассылку аб пераносе даты рэфэрэндуму аб Канстытуцыі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Бюлетэнь рэфэрэндуму-2022: выключна на расейскай мове і з абаронай ад падробак

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Праваабаронцы назвалі прозьвішчы арыштаваных за «зрыў рэфэрэндуму»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Апэратыўны штаб дэмакратычных сілаў агучыў плян на рэфэрэндум