Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бюлетэнь рэфэрэндуму-2022: выключна на расейскай мове і з абаронай ад падробак


Бюлетэнь на рэфэрэндум-2022 па Канстытуцыі
Бюлетэнь на рэфэрэндум-2022 па Канстытуцыі

У этэры дзяржаўнага тэлеканалу АНТ паказалі, як будзе выглядаць бюлетэнь і як ён будзе абаронены «ад падробак».

Тэкст дакумэнту складзены цалкам на расейскай мове, і ўжо не ўпершыню. Апошні раз гэтак сама было ў 2004 годзе, калі Лукашэнка прасіў дазволіць яму перавыбірацца бясконцую колькасьць разоў, піша «Наша ніва».

Бюлетэні прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў друкуюцца па-беларуску.

Адваротны бок будзе сьветла-салатавага колеру, таксама на ім будзе напісана «Республика Беларусь». Аргумэнтуюць гэта тым, што ня хочуць даць магчымасьці махлярам падрабіць бюлетэнь.

Рэфэрэндум аб зьмяненьні Канстытуцыі пройдзе ў Беларусі 27 лютага. Працэс пачнецца датэрміновым галасаваньнем, якое стартуе ў аўторак, 22 лютага.

На гэты раз галасаваць — упершыню ў гісторыі — змогуць толькі грамадзяне краіны, якія знаходзяцца на яе тэрыторыі, замежныя ўчасткі нібыта праз каранавірус не фармаваліся. Гэта парушае дзейную Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, як і тое, што ўлады засакрэцілі зьвесткі сяброў участковых камісій, хаця абавязаныя друкаваць іх у СМІ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG