Апэратыўны штаб дэмакратычных сілаў агучыў плян на рэфэрэндум

Сьвятлана Ціханоўская і Павал Латушка ў Апэратыўным штабе дэмакратычных сілаў
Сьвятлана Ціханоўская і Павал Латушка ў Апэратыўным штабе дэмакратычных сілаў

Прадстаўнікі штабу прапануюць беларусам прыходзіць на ўчасткі ў адзін час і ставіць два крыжыкі ў бюлетэні.

Апэратыўны штаб дэмакратычных сілаў прапанаваў свой варыянт дзеяньняў на асноўны дзень галасаваньня на рэфэрэндуме, 27 лютага.

Беларусам прапануюць прыйсьці на ўчасткі для галасаваньня а 14:00, вітацца паміж сабой па-беларуску, паставіць два крыжыкі ў бюлетэні, каб такім чынам выказаць нязгоду з правядзеньнем рэфэрэндуму.

Прадстаўнікі дэмакратычнага штабу
Прадстаўнікі дэмакратычнага штабу

Таксама прадстаўнікі штабу прапануюць пацьвердзіць свой выбар у чат-ботах «Голоса», пры магчымасьці — адправіць фота бюлетэня. У 20:00, калі гэта магчыма, прапануецца сфатаграфаваць пратакол і адправіць яго ў «Голос».

Лідэры апэратыўнага штабу дэмакратычных сілаў прапануюць ужо цяпер знайсьці кампанію, з кім пайсьці разам галасаваць, прайсьці апытаньне ў чат-ботах плятформы «Голрос», азнаёміцца са сьпісам асобаў, якія ўваходзяць у выбарчую камісію на сваім участку.

У апэратыўны штаб дэмакратычных сілаў увайшлі прадстаўнікі Офісу Сьвятланы Ціханоўскай, Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, супольнасьці «Честные люди», плятформы «Голос» і ініцыятывы Zubr.

​
XS
SM
MD
LG