ЦВК зьняпраўдзіла паведамленьні аб пераносе рэфэрэндуму праз каранавірус

Старшыня ЦВК Ігар Карпенка

ЦВК заявіла: «SMS-паведамленьні аб пераносе рэфэрэндуму — фэйк».

Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах заявіла, што галасаваньне пройдзе ў раней вызначаныя тэрміны — 27 лютага з 8:00 да 20:00. Датэрміновае галасаваньне пачнецца з 22 лютага і пройдзе да 26 лютага ўключна.

Галасаваньне будзе адбывацца толькі ў самой Беларусі, адкрываць участкі за мяжой улады адмовіліся. Паводле афіцыйнай вэрсіі — зь меркаваньняў бясьпекі. Таксама ўлады засакрэцілі зьвесткі сяброў выбарчых камісій.

Сёньня грамадзянам паўсюдна пачалі прыходзіць SMS-паведамленьні аб пераносе рэфэрэндуму. ЦВК паведаміў, што гэтая інфармацыя фальшывая, і падкрэсьліў, што спробы сарваць рэфэрэндум працягваюцца.

На тэлефоны беларусаў сталі прыходзіць паведамленьні пра масавую SMS-рассылку ад страхавой кампаніі «Купала», кінатэатру ў цэнтры «Замак» і іншых арганізацый. У SMS гаворыцца аб пераносе рэфэрэндуму аб Канстытуцыі на 10 красавіка. Прычынай быў названы каранавірус.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Бюлетэнь рэфэрэндуму-2022: выключна на расейскай мове і з абаронай ад падробак

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Беларусам сталі прыходзіць дзіўныя SMS пра перанос рэфэрэндуму