Беларусам сталі прыходзіць дзіўныя SMS пра перанос рэфэрэндуму

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Магчыма, узламалі базу абанэнтаў. ЦВК нічога не паведамляў пра перанос.

На тэлефоны беларусаў сталі прыходзіць паведамленьні пра масавую SMS-рассылку ад страхавой кампаніі «Купала», кінатэатру ў цэнтры «Замак» і іншых арганізацый. У SMS гаворыцца аб пераносе рэфэрэндуму аб Канстытуцыі на 10 красавіка.

Прычынай названы каранавірус.

Хутчэй за ўсё, інфармацыя непраўдзівая. Афіцыйных паведамленьняў аб пераносе не было.

У нядзелю, 27 лютага, — асноўны дзень галасаваньня на рэфэрэндуме аб новай Канстытуцыі. Галасаваньне будзе адбывацца толькі ў самой Беларусі, адкрываць участкі за мяжой улады адмовіліся. Паводле афіцыйнай вэрсіі — зь меркаваньняў бясьпекі. Таксама ўлады засакрэцілі зьвесткі сяброў выбарчых камісій.

​
XS
SM
MD
LG