Які вынік мелі перамовы нямецкага канцлера Шольца і прэзыдэнта Расеі Пуціна? Ці перасьцерагаюцца ў Нямеччыне пашырэньня расейскай вайсковай прысутнасьці ў Беларусі? Які адказ Нямеччыны на ўльтыматум Пуціна аб гарантыях бясьпекі для Расеі?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае нямецкі палітоляг, сябра камітэту ў міжнародных справах Сацыял-дэмакратычнай партыі Бэрліну Аляксей Юсупаў.
Юсупаў
Аляксей Юсупаў
- Ведаючы мэханізмы працы нямецкага ўраду, наўрад ці канцлер Шольц узяў абяцаньні прэзыдэнта Зяленскага зь неба. Размова ішла пра тры дакумэнты, якія прэзыдэнт Зяленскі прадставіць не як прапановы ў Вярхоўную Раду, а як эскізы для абмеркаваньня на наступных сустрэчах у нармандзкім фармаце.
- З пункту гледжаньня Бэрліну нармандзкі фармат — гэта прыярытэт. Менавіта таму зварот Дзярждумы да Пуціна наконт прызнаньня незалежнасьці ДНР і ЛНР выклікае ў Бэрліне такую занепакоенасьць. Няма сэнсу падтрымліваць нармандзкі фармат у выпадку прызнаньня гэтых самаабвешчаных рэспублік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Вынікі расейска-нямецкіх перамоваў: Шольц — пра пагрозу Ўкраіне, Пуцін — пра спыненьне пашырэньня NATO назаўжды- Тое, што гэта зварот Думы і сустрэча Шольца з Пуціным, выклікала ў Бэрліне шмат пытаньняў. Заява Зяленскага ўнесьці эскізы трох законапраектаў — гэта невялікая сэнсацыя.
- З Бэрліну бачна, што Крэмль падтрымлівае стан няпэўнасьці. Цікава, што ініцыятыва Дзярждумы аб прызнаньні ДНР і ЛНР супадае з абвяшчэньнем пра частковы адвод войскаў ад мяжы Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Канцлер Нямеччыны ў Кіеве: трэба забясьпечыць вывад расейскіх войскаў зь Беларусі пасьля вучэньняў- У Нямеччыне гучаць усе ранейшыя аргумэнты, і меркаваньні, што сцэнары расейскага нападу застаюцца актуальнымі, і ацэнкі, што адбылося аслабленьне напружанасьці.
- Хто выйграе ў гэтым крызісе? Да апошняга часу здавалася, што гэта не Расея. Але пасьля візыту Шольца ў Маскву ў гэтым ёсьць сумневы. Няпэўнасьць ідзе на карысьць Крамлю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Дзярждума зьвярнулася да Пуціна з просьбай прызнаць «ДНР» і «ЛНР». Пуцін сказаў, што дэпутаты «адчуваюць настроі народу»- Незразумела, а што будзе далей? Што будзе, калі кожнай зімой сытуацыя будзе абвастрацца? Наколькі цяпер гэта новая нармальнасьць — частыя вучэньні з агрэсіўнымі сцэнарамі? Ці будзе вайна — гэта пытаньне да вайсковых аналітыкаў, а для палітычных аналітыкаў пытаньне — як доўга можна жыць у нявырашанай сытуацыі?
- Эўропа застаецца ў падвешаным стане, а ў ім нельга будаваць доўгатэрміновыя пляны. Новая ўрадавая кааліцыя ў Нямеччыне зьбіралася ўводзіць бязьвізавы рэжым для маладых расейцаў. У цяперашнім стане гэтыя праекты адкладаюцца на будучыню.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Канцлерам Нямеччыны стане Олаф Шольц. Што вядома пра яго пазыцыю па Беларусі- Беларусь амаль цалкам зьнікла з палітычнай і мэдыйнай прасторы Нямеччыны. Яна дамінавала пэўны час, калі былі масавыя пратэсты. Але зараз, за кошт фокусу на Ўкраіну, экспэртная супольнасьць фактычна зьмірылася з тым, што Беларусь — гэта тэрыторыя, дзе Расея можа рабіць усё.
- Дзякуючы цяперашняму крызісу, дзякуючы вучэньням Беларусь трапіла больш шчыльна ў арбіту Масквы. Эўропа і Бэрлін гэта праспалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Расейскія войскі з высокай імавернасьцю будуць уведзеныя ў Беларусь зімой 2021/22 — прагноз American Enterprise Institute- Калі не адбудзецца новай «Ялты», новага фундамэнтальнага падзелу сфэраў уплыву, посьпех Крамля невідавочны. Але для Расеі вывад войскаў зь Беларусі можа стаць ходам у гульні, маўляў, хай ЗША вывядуць 5 тысячаў сваіх салдатаў з Польшчы, тады мы вывядзем частку войскаў зь Беларусі.
- Кантакты вайскоўцаў ЗША, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны з калегамі з Усходу — з Расеі, з Беларусі — робяцца аварыйным каналам. Кантакт з Шайгу зараз разглядаецца, як роўназначны кантактам з Лаўровым і нават з Пуціным. Адбываецца пераход на «вайсковую дыпляматыю». Гэта прыкмета распаду палітычных сувязяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Што абмеркавалі старшыня Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў ЗША і кіраўнік Генштабу беларускага войска- Доўгі час стаўленьне да санкцыяў адносна Расеі і Беларусі было ў Нямеччыне такое: нешта здарылася, давайце ўвядзем санкцыі, але такія, якія нямецкай эканоміцы ня надта шкодзяць. Але вось гэта мяняецца, сыходзіць эпоха, калі санкцыі былі пераважна сымбалічнымі. Зараз размова ідзе пра санкцыі, якія будуць балючымі і для нямецкай эканомікі.
- У нямецкай зьнешняй палітыцы ёсьць прагматычнае разуменьне, што не паўсюль у сьвеце можна выбіраць легітымных міжнародных суразмоўцаў. Адносіны з Афганістанам талібаў, з М’янмай пасьля прыходу да ўлады хунты, з Паўночнай Карэяй складаныя. Але калі з гэтымі краінамі ў Нямеччыны ўзьнікаюць праблемы, нямецкія ўлады ўваходзяць у кантакт з уладамі гэтых краінаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Бэрлін адказаў крытыкам званка Мэркель Лукашэнку- Прыгадайце, якая была рэакцыя на тэлефанаваньне Мэркель Лукашэнку? Калі ў некага ў руках усе вагары ўлады, то для прадухіленьня катастрофаў з гэтымі асобамі заўсёды будзе канал размовы.
- З Масквой будуць размаўляць пра Беларусь, але да Беларусі ніхто ня будзе ставіцца, як да Белгарадзкай вобласьці РФ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Замест вайны з Украінай Расея паглыне Беларусь». Меркаваньне расейскага палітоляга- Расея з аднаго боку давярае пісьмовым дакумэнтам, а зь іншага — лічыць, што да іх можна ставіцца ў адпаведнасьці з палітычнай мэтазгоднасьцю. Што зьяўляецца гарантыяй для Масквы? Слова нейкага палітыка? Дык яго ня выбяруць на наступных выбарах і якое значэньне будзе мець яго абяцаньне? Якая гарантыя для Расеі дастатковая?
- Саміт NATO ў Бухарэсьце ў 2008 годзе абумовіў цяперашні крызіс. Нямеччына і Францыя тады наклалі вета на графік уступленьня Ўкраіны ў Альянс. Але яны ня здолелі памяняць пазыцыю NATO на больш нэўтральную.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Дэпутат Эўрапарлямэнту: «Лукашэнка — раб Крамля і бясьсільны слуга Пуціна»- Альянсу немагчыма не рэагаваць на запыты аб уступленьні ў яго. Шольц «падкалоў» Пуціна, сказаўшы, што яны абодва ўжо ня будуць ва ўладзе, калі Ўкраіна пачне рэальны працэс далучэньня да NATO.
- Размовы аб уступленьні Турэччыны ў ЭЗ пачаліся ў 1963 годзе. Яна дагэтуль не ў ЭЗ. З гледзішча Шольца пэрспэктыва ўступленьня Ўкраіны ў NATO прыкладна такая ж.
Пагроза нападу Расеі на Ўкраіну
- А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе на просьбу груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах вобласьцяў. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
- Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, некаторыя яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам. Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб’екты, расейцы пачалі бамбіць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
- 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяраў масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
- З 24 лютага 2022 году Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый і ў Харкаўскай вобласьці.
- Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якіх Расея не кантралявала.
- 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
- У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
- 17 лістапада 2024 году тагачасны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
- З прыходам да ўлады ў ЗША прэзыдэнта Дональда Трампа рэзка актывізавалася тэма магчымых мірных перамоваў. Улетку 2025 году Дональд Трамп правёў шэраг сустрэчаў, у тым ліку з Уладзімірам Зяленскім і Ўладзімірам Пуціным. Аднак дамовіцца пра мірнае пагадненьне ці прынамсі пра асабістую сустрэчу прэзыдэнтаў Украіны і Расеі не атрымалася. Агулам мірныя перамовы дагэтуль не далі істотных вынікаў.
- 1 чэрвеня 2025 году на Дзень расейскай авіяцыі Ўкраіна правяла маштабную апэрацыю «Павуціньне». Служба бясьпекі Ўкраіны зладзіла ўдары па авіябазах па ўсёй тэрыторыі Расеі, зьнішчыўшы дзясяткі расейскіх вайсковых самалётаў. Дакладна невядома, адкуль кіраваліся гэтыя дроны і ці выкарыстоўвалі яны штучны інтэлект для нацэльваньня на расейскія самалёты. Паводле ўкраінскага боку, дахі грузавікоў, дзе хаваліся дроны, адчынялі дыстанцыйна, каб дазволіць квадракоптэрам узьлятаць.
- З пачатку 2024 году па цяперашні час украінскія дроны пашкодзілі мноства расейскіх нафаперапрацоўчых заводаў, што прывяло да істотнага скарачэньня вытворчасьці нафтапрадуктаў у Расеі.
- Лінія фронту ва Украіне на працягу 2025 і на пачатку 2026 году заставалася адносна стабільнай. Пры гэтым расейскія войскі павольна прасоўваліся на асобных участках. З кастрычніка 2025 па сакавік 2026 году Расея захапіла каля 1833 км². На пачатку 2026 году ўкраінскія сілы правялі шэраг удалых контратак. У канцы красавіка 2026 году ўпершыню за доўгі час Ўкраіна адваявала больш тэрыторыі, чым страціла.
Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.