Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждума зьвярнулася да Пуціна з просьбай прызнаць «ДНР» і «ЛНР». Пуцін сказаў, што дэпутаты «адчуваюць настроі народу»


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Дэпутаты прагаласавалі пастанову аб звароце да прэзыдэнта Расеі аб неабходнасьці прызнаньня так званых «ЛНР» і «ДНР». Аб гэтым паведамляецца на сайце ніжняй палаты парлямэнта.

Камэнтуючы гэтае рашэньне, Пуцін у той жа дзень заявіў, што дэпутаты «адчуваюць настроі народу», і дадаў, што ў Расеі існуе вялікая падтрымка «жыхароў Данбасу».

«Дэпутаты Дзярждумы лічаць абгрунтаваным і маральна апраўданым прызнаньне Данецкай Народнай Рэспублікі і Луганскай Народнай Рэспублікі. За мінулыя гады на аснове ўсенароднага волевыяўленьня ў рэспубліках пабудаваны дэмакратычныя органы і дзяржавы з усімі атрыбутамі легітымнай улады», — гаворыцца ў звароце.

Такое прызнаньне, як лічаць парлямэнтарыі, «створыць падставы для гарантаваньня бясьпекі і абароны іх народаў ад вонкавых пагроз і рэалізацыі палітыкі генацыду ў дачыненьні жыхароў рэспублік, а таксама для ўмацаваньня міжнароднага міру і рэгіянальнай стабільнасьці ў адпаведнасьці з мэтамі і прынцыпамі Статуту ААН, і пакладзе пачатак працэсу міжнароднага прызнаньня абедзьвюх дзяржаў».

Як піша «Новая газета», за праект пастановы КПРФ прагаласаваў 351 дэпутат, 16 выказаліся супраць, адзін устрымаўся. Дакумэнт, прапанаваны «Адзінай Расеяй», атрымаў менш галасоў «за» — 310.

Рашэньне аб прызнаньні прапануецца прыняць прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну.

Пасьля сустрэчы з Пуціным Эманюэль Макрон заявіў, што расейскі прэзыдэнт супакоіў яго наконт магчымасьці прыняцьця ў Расеі законапраектаў, якія ідуць уразрэз зь менскімі пагадненьнямі.

«Атрыманае тлумачэньне наконт таго, што ў Расеі таксама ёсьць законапраекты, якія прапануюцца, але ён супакоіў нас, што гэтага ня будзе, калі гэта не адпавядае менскім пагадненьням», – сказаў францускі прэзыдэнт пасьля сустрэчы з Пуціным 8 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG