Сайт выданьня «Флагшток» заблякавалі пасьля матэрыялу пра расейскую вайсковую тэхніку

Расейская вайсковая тэхніка ў Беларусі

Гомельскае выданьне ўлады і яго чарговы сайт-люстэрка заблякавалі ўжо ў пяты раз.

Міністэрства інфармацыі Беларусі заблякавала сайт «Флагшток» пасьля таго, як там апублікавалі інфармацыю пра расейскую вайсковую тэхніку, што сканцэнтравалася пад Гомлем.

«Флагшток» выпусьціў матэрыял пра тое, што на закінутай вайсковай базе стратэгічнай авіяцыі СССР каля Гомлю людзі заўважылі вялікую колькасьць вайсковай тэхнікі. Пры гэтым гэты аб’ект афіцыйна не зьбіраліся выкарыстоўваць у рамках вайсковых вучэньняў «Саюзная рашучасьць-2022», якія сумесна ладзяць войскі Беларусі і Расеі.

Ужо праз паўгадзіны пасьля публікацыі гэтай інфармацыі Мінінфарм заблякаваў сайт выданьня. Гэта ўжо пятае блякаваньне папулярнага гомельскага інтэрнэт-рэсурса на тэрыторыі Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Паўтары сотні ператрусаў і 113 затрыманых. БАЖ падвяла вынікі рэпрэсіяў супраць журналістаў у 2021 годзе

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Расея аднавіла ўладкаваньне вайсковых лягераў на Браншчыне каля мяжы з Украінай