На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае ўкраінскі палітоляг, кіраўнік Цэнтру прыкладных палітычных дасьледаваньняў «Пэнта» Ўладзімір Фясенка.
Фясенка
Уладзімір Фясенка
Наколькі высока ва Ўкраіне ацэньваюць імавернасьць расейскага нападу ў бліжэйшыя месяцы?
- Рызыкі новай ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны дастаткова высокія. Гэта самая рызыкоўная сытуацыя з 2014 году. Ёсьць рызыкі вайсковых апэрацыяў ня толькі на Данбасе.
- Расейскае кіраўніцтва пачало вельмі жорсткую гульню ў шантаж і ўльтыматумы адносна Захаду. Ад Захаду патрабуюць гарантыяў, што Ўкраіна і Грузія ніколі ня будуць прынятыя ў NATO, патрабуюць нават спыніць вучэньні ва Ўкраіне.
- ЗША і NATO адказалі адмоўна, і ўзьнікае небясьпека, што Расея ад пагрозаў можа перайсьці да рэальных ваенных дзеяньняў.
- На мой погляд, размова пакуль не ідзе аб поўнамаштабнай вайне, размова ідзе пра лякальныя апэрацыі нібыта дзеля абароны расейскамоўнага насельніцтва. Расейцы могуць зладзіць правакацыю і абвінаваціць нас, што мы абстрэльвалі расейскіх вайскоўцаў.
- Расейцы могуць правесьці апэрацыю на Азоўскім моры, могуць паспрабаваць захапіць паўднёвыя вобласьці Ўкраіны, могуць быць лякальныя ваенныя ўдары.
- Гэта не перадвызначана, але рызыка высокая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Украіна вырашыла прысьпешыць фармаваньне сілаў тэрытарыяльнай абароны. Пачалі з памежных рэгіёнаўЯкую ролю можа адыгрываць Беларусь, беларуская тэрыторыя ў такім гіпатэтычным нападзе? Вучэньні, на якія ўжо прыбываюць расейскія войскі, — ці могуць яны перарасьці ў напад?
- Ціск на Ўкраіну можа ажыцьцяўляцца ў розных месцах, ня толькі на ўсходняй мяжы, але і на паўночнай. Прычым у розных формах. Летась рабіліся інфармацыйныя атакі пра магчымасьць патоку мігрантаў зь Беларусі ва Ўкраіну.
- Цяперашнія беларуска-расейскія вучэньні могуць быць выкарыстаныя і як сродак шантажу, і як пралёг нападу.
- Беларуская тэма выкарыстоўваецца і ў торгу з Захадам. Расея асьцерагаецца разьмяшчэньня ўдарных узбраеньняў у Польшчы і Румыніі. У адказ Расея можа разьмясьціць ракеты, а магчыма — і тактычную ядзерную зброю, у Крыме і Беларусі.
Якія захады робіць Украіна дзеля адбіцьця магчымага нападу? (Мабілізацыя, перадысьлякацыя сілаў, закуп узбраеньняў...)
- Цяпер ня трэба сеяць паніку, трэба, каб вайскоўцы былі ў поўнай баявой гатоўнасьці. Пэўныя захады дзеля падвышэньня боегатоўнасьці робяцца.
- Я лічу, што правільна, што няма мабілізацыі. Першая сусьветная вайна пачалася з гонкі мабілізацыяў. Мабілізацыя, як і канцэнтрацыя вайсковых сілаў на Данбасе, дасьць магчымасьць Расеі казаць, што Ўкраіна рыхтуецца да наступу на Данбас. І гэта можа стаць нагодай для большай канцэнтрацыі расейскіх войскаў на нашай мяжы.
- Калі будзе напад — будзе ваенны адказ, ня будзе паўтарэньня 2014 году ў Крыме. Украінскае войска цяпер мацнейшае, чым у 2014 годзе.
- Я праціўнік прэвэнтыўных вайсковых гульняў, гэта будзе падарункам Пуціну. Расейскіх вайсковых рэсурсаў на мяжы пакуль недастаткова для паўнавартаснага ўварваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Некаторым вайскоўцам, якія едуць у Беларусь, кажуць пра паўгода ці 9 месяцаў», — дасьледчык Conflict Intelligence TeamЯкая сытуацыя на лініі судакрананьня з сэпаратысцкімі тэрыторыямі? Пастрэльвалі там увесь час. Інтэнсіўнасьць перастрэлак, боесутыкненьняў павялічылася?
- Сытуацыя, кажучы вайсковай мовай, штатная. Гэта канфлікт нізкай інтэнсіўнасьці, гэта вайна снайпэраў, ад іх у асноўным і страты.
- З сакавіка 2015 году былі абвастрэньні, былі спробы перамір’яў. Але ніякіх прынцыповых зьменаў не адбылося.
- Абвастрэньня канфлікту на Данбасе няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Беларуска-расейскія манэўры ля ўкраінскай мяжы пачнуцца 10 лютага, — МінабароныНаколькі імавернае фарсаванае ўступленьне Ўкраіны ў NATO? Генсек NATO Столтэнбэрг заявіў, што Фінляндыю можна было б прыняць хоць заўтра, бо яна адпавядае крытэрам. Турэччына, калі ўступала ў альянс у 1952 годзе, мякка кажучы, ня ўсім дэмакратычным стандартам адпавядала.
- Заявы ж былі ня з боку Фінляндыі і Швэцыі. Гэта была пікіроўка з Расеяй.
- Расея кажа — а мы разьмесьцім нашыя ракеты ў Вэнэсуэле і на Кубе. Гэтая гульня нагадвае Карыбскі крызіс. Цяпер мы бачым пародыю на той крызіс.
- Справа насамрэч не адно ва Ўкраіне. Расея робіць заяўку на ролю галоўнага стратэгічнага апанэнта ЗША. ЗША засяродзіліся на Кітаі. А Масква кажа — не, мы вашыя галоўныя апанэнты. Таму трэба правесьці лініі ўплыву.
- Няма блізкай пэрспэктывы ўступленьня Ўкраіны ў NATO. Шэраг эўрапейскіх краінаў не дадуць на гэта згоды.
- Калі Расея нападзе на Ўкраіну, калі наступствам гэтага стане зьяўленьне новай «жалезнай заслоны», то тады — хто ведае. Але пакуль гэта чыста тэарэтычны варыянт.
- Але Расею непакоіць ня толькі і ня столькі пэрспэктыва ўступленьня Ўкраіны ў NATO (няблізкая), а прасоўваньне інфраструктуры альянсу на ўсход. Пуцін раздражнёны тым, што за апошнія гады рэзка ўзмацнілася ўзаемадзеяньне паміж Украінай і NATO, з пэўнымі краінамі альянсу. Рэальная, фактычная інтэграцыя Ўкраіны ў NATO адбываецца.
- З Захадам Масква таргуецца, каб зьменшыць заходнюю вайсковую прысутнасьць ва Ўкраіне. Тады Расея павінна ўзяць на сябе ўзаемныя абавязаньні, скараціць манэўры ў Беларусі і на мяжы з Украінай.
- Нямеччына ня хоча ўступаць у канфлікт з Расеяй. Калі Вялікая Брытанія паставіла Ўкраіне вайсковую дапамогу і брытанскія самалёты былі вымушаныя аблятаць Нямеччыну, Нямеччына не дала дазволу на пралёт з вайсковымі пастаўкамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Фінляндыя і Швэцыя могуць разьлічваць на хуткае ўступленьне ў NATO — СтолтэнбэргНаколькі ўстойлівая ўнутрыпалітычная сытуацыя? Лідэр адной уплывовай апазыцыйнай сілы (Віктар Медзьвядчук) — пад хатнім арыштам, лідэр іншай — экс-прэзыдэнт Пятро Парашэнка — мае шанцы пад хатні арышт трапіць. У выпадку нападу гэтыя чыньнікі неяк паўплываюць на здольнасьць Украіны супрацьстаяць уварваньню?
- У выпадку прамога расейскага ўварваньня мы ўбачым і «пятую калёну».
- Паводле апытаньняў, у нас каля 10% настроеныя прапуцінска. А на ўсходзе гэты адсотак яшчэ вышэйшы. Яны будуць вітаць акупацыю. Нехта будзе чакаць.
- Канфлікт паміж камандамі Зяленскага і Парашэнкі — гэта частка нашай палітыкі, нават палітычнай культуры. Але калі пачнецца вайна, прыхільнікі Зяленскага і Парашэнкі будуць абараняць сваю краіну разам.
- Прыхільнікі Медзьведчука будуць, хутчэй за ўсё, на баку Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Суд у Кіеве перанес рашэньне ў справе экс-прэзыдэнта Ўкраіны Парашэнкі