На звалцы ў расейскім Себежы 13 студзеня зьнішчылі амаль 50 тон сьвежага перцу і вінаграду, прывезеных зь Беларусі, паведамляе прэс-служба Паўночна-Заходняга міжрэгіянальнага ўпраўленьня Рассельгаснагляду.
Тры грузавікі з гароднінай і садавіной затрымалі раней супрацоўнікі Пскоўскай мытні пры правядзеньні апэратыўных мерапрыемстваў. Груз на тэрыторыю Расеі перамяшчаўся ў абыход фітасанітарных пастоў.
Супрацоўнікі Рассельгаснагляду агледзелі груз і знайшлі дзьве партыі сьвежага перцу і адну партыю вінаграду, на маркіровачных этыкетках якіх у якасьці краін паходжаньня былі ўказаны Іран і Турэччына, краіна-імпартэр — Беларусі. Фітасанітарных сэртыфікатаў і іншыя неабходных дакумэнтаў на тавар уладальнікі грузу не прадставілі.
На прадстаўнікоў уладальнікаў грузаў завялі справы аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Большасьць санкцыйнай прадукцыі зь Беларусі ў Расею ўвозяць самі расейцы, — мытны камітэтСа жніўня 2015 году, пасьля таго як прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб зьнішчэньні прадуктаў, якія падпалі пад расейскае харчовае эмбарга, на беларуска-расейскай мяжы пачалі канфіскоўваць, а пасьля зьнішчаць «санкцыйныя прадукты». Указ быў крокам у адказ на заходнія санкцыі за агрэсіўную палітыку Масквы супраць Украіны. У красавіку 2019 году Расея ўвяла забарону на ўвоз яблыкаў і груш зь Беларусі: Масква абвінавачвала Менск у пастаўках санкцыйнай прадукцыі з Эўропы пад выглядам беларускай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Смаленскай вобласьці зьнішчылі больш за 25 тон груш зь Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 140 тон увезеных зь Беларусі яблыкаў зьнішчылі на палігонах пад Бранскам і Смаленскам