У Расеі ў сьпіс СМІ – «іншаземных агентаў» унесьлі Віктара Шэндэровіча і журналістаў Свабоды

Віктар Шэндэровіч

Міністэрства юстыцыі Расеі ўнесла ў рэестар СМІ – «іншаземных агентаў» восем чалавек, сярод якіх пісьменьнік Віктар Шэндэровіч, рэдактар ​​сацыяльных сетак Радыё Свабода Іван Бяляеў і журналістка сайту Север.Реалии Алена Ўладыкіна.

Міністэрства юстыцыі Расеі ўнесла ў рэестар СМІ – «іншаземных агентаў» восем чалавек, сярод якіх пісьменьнік Віктар Шэндэровіч, рэдактар сацыяльных сетак Радыё Свабода Іван Бяляеў і журналістка сайту Север.Реалии Алена Ўладыкіна.

У рэестар таксама трапілі галоўны рэдактар «Холаду» Таісія Бекбулатава, удзельніцы гурту Pussy Riot Надзея Талаконьнікава і Вераніка Нікульшына, Андрэй Аляксееў, а таксама галерыст і былы сябра Грамадзкай палаты Расеі Марат Гельман. Пра гэта паведамляе «Настоящее время».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саша Філіпенка: «Мы цяпер змагаемся ня толькі з рэжымам Лукашэнкі, але і з Расеяй, якая стаіць за яго сьпінай»

Міністэрства юстыцыі Расеі склала некалькі рэестраў «іншаземных агентаў»:

  • Рэестар СМІ, якія выконваюць функцыі «іншаземнага агента»;
  • Рэестар НКА, якія выконваюць функцыі «іншаземнага агента»;
  • Рэестар незарэгістраваных грамадзкіх аб’яднаньняў, якія выконваюць функцыі «іншаземных агента».

Самы шматлікі — рэестар СМІ, у якім цяпер 111 фізычных і юрыдычных асобаў. У сьпіс уключаныя ў тым ліку такія незалежныя праекты, як The Insider, «Медуза», тэлеканал «Дождь», «Важныя гісторыі» і Bellingcat.

Раней галоўныя рэдактары больш як 20 СМІ зьвярнуліся да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і міністра юстыцыі Канстанціна Чуйчанкі з патрабаваньнем ануляваць дзейны сьпіс «іншаземных агентаў» і паправіць заканадаўства аб іх, прынятае ў 2017 годзе. У 2019 годзе Пуцін падпісаў закон аб «іншаземных агентах», паводле якога «агентамі» могуць прызнаваць і фізычных асобаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пуцін сёньня — гэта Лукашэнка». Віктар Шэндэровіч пра тое, чаму людзі выйшлі на пратэсты
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шэндэровіч — Лукашэнку: «Вы паказалі неймаверную крутасьць у стаўленьні да бяззбройнага народу»