У Маскве выпаў з вакна заснавальнік расейскага нацыяналістычнага выданьня «Спутник и погром»

Ягор Прасьвірнін, архіўнае фота

Загінуў заснавальнік расейскага нацыяналістычнага інтэрнэт-выданьня «Спутник и погром» Ягор Прасьвірнін. Як паведамілі расейскія СМІ, ён выпаў з вакна ў цэнтры Масквы.

Пра сьмерць 35-гадовага Прасьвірніна паведаміла яго жонка.

Сайт «Спутник и погром» у Расеі быў заблякаваны ў 2017 годзе на патрабаваньне Генэральнай пракуратуры за прапаганду ідэяў нацыянальнай і рэлігійнай варожасьці. У той жа год беларускі суд прызнаў гэты сайт экстрэмісцкім, а Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала да яго доступ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 тэзаў пра сувязь расейскай філязофіі і прапаганды — лекцыя Максіма Гарунова
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі суд прызнаў матэрыялы сайту «Спутник и погром» экстрэмісцкімі, доступ да яго абмежаваны