Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі суд прызнаў матэрыялы сайту «Спутник и погром» экстрэмісцкімі, доступ да яго абмежаваны


Скрыншот тытульнай старонкі сайту sputnikipogrom.com. 25 студзеня 2017 году
Скрыншот тытульнай старонкі сайту sputnikipogrom.com. 25 студзеня 2017 году

Міністэрства інфармацыі Беларусі прыняло рашэньне пра абмежаваньне доступу да інфармацыйнага рэсурсу sputnikipogrom.com.

«Падставай паслужыла рашэньне суду Цэнтральнага раёну Менску аб прызнаньні экстрэмісцкімі матэрыяламі інфармацыйнай прадукцыі, разьмешчанай на інфармацыйным рэсурсе sputnikipogrom.com», — паведамляе сайт Міністэрства інфармацыі.

Гэтае рашэньне суду было прынятае з улікам экспэртнага заключэньня Рэспубліканскай экспэртнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі, удакладняюць у ведамстве.

«У шэрагу матэрыялаў, апублікаваных на рэсурсе, зьмяшчаюцца прыкметы праяў экстрэмізму ў частцы інфармацыі, накіраванай на распальваньне нацыянальнай варожасьці, прапаганду перавагі альбо непаўнавартасьці, на падставе іх нацыянальнай або моўнай прыналежнасьці, а таксама гвалтоўнае зьмяненьне канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь», — адзначаецца ў паведамленьні міністэрства.

«Спутник и погром» — інфармацыйны рэсурс расейскіх нацыяналістаў. Актыўна падтрымлівае «ДНР-ЛНР», а таксама дзейнасьць Ігара Стралкова-Гіркіна. Выступаюць за аднаўленьне Расейскай імпэрыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG