Праўда, ім не паведамляюць, паводле якога артыкулу завялі крымінальную справу. Сваякам таксама паведамілі, што чакаецца перавод Андрэя Кузьнечыка ў менскае СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.
Андрэя Кузьнечыка затрымалі 25 лістапада, на наступны дзень яго асудзілі на 10 сутак, аднак 5 сьнежня на волю не выйшаў, зноў атрымаўшы 10 сутак. Але і 15 сьнежня яго не вызвалілі і зноў прысудзілі 10 дзён арышту.
Віны паводле адміністрацыйных артыкулаў фрылансэр Радыё Свабода не прызнаў, перадач для яго ня бралі.
22 сьнежня Беларуская асацыяцыя журналістаў запатрабавала ад уладаў органаў неадкладна даць інфармацыю пра тое, дзе і ў сувязі з якой справай утрымліваюць журналіста.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
БАЖ патрабуе ад уладаў паведаміць, дзе і за што ўтрымліваюць журналіста Свабоды Андрэя КузьнечыкаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прэзыдэнт Радыё Свабода пра Андрэя Кузьнечыка: Яго трымаюць як «выкрадзенага закладніка»Прэзыдэнт Радыё Свабода Джэймі Флай раней выказаў глыбокую заклапочанасьць здароўем і бясьпекай фрылансэра беларускай службы Андрэя Кузьнечыка, які застаецца пад вартай у Беларусі, нягледзячы на завяршэньне двух арыштаў запар па 10 дзён кожны.
«Андрэй Кузьнечык скончыў адбываць свой прысуд. Наколькі нам вядома, беларускія ўлады працягваюць утрымліваць яго, па сутнасьці, як выкрадзенага закладніка. Трэба неадкладна дазволіць Андрэю вярнуцца да сям’і. Журналістыка — гэта не злачынства», — сказаў Джэймі Флай.