Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На арыштаванага журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка завялі крымінальную справу


Андрэй Кузьнечык

Андрэя Кузьнечыка ня выпусьцілі з-пад варты і амаль празь месяц арышту ў турме на Акрэсьціна. Яго сваякам паведамілі, што на Андрэя завялі крымінальную справу.

Праўда, ім не паведамляюць, паводле якога артыкулу завялі крымінальную справу. Сваякам таксама паведамілі, што чакаецца перавод Андрэя Кузьнечыка ў менскае СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.

Андрэя Кузьнечыка затрымалі 25 лістапада, на наступны дзень яго асудзілі на 10 сутак, аднак 5 сьнежня на волю не выйшаў, зноў атрымаўшы 10 сутак. Але і 15 сьнежня яго не вызвалілі і зноў прысудзілі 10 дзён арышту.

Віны паводле адміністрацыйных артыкулаў фрылансэр Радыё Свабода не прызнаў, перадач для яго ня бралі.

22 сьнежня Беларуская асацыяцыя журналістаў запатрабавала ад уладаў органаў неадкладна даць інфармацыю пра тое, дзе і ў сувязі з якой справай утрымліваюць журналіста.

Прэзыдэнт Радыё Свабода Джэймі Флай раней выказаў глыбокую заклапочанасьць здароўем і бясьпекай фрылансэра беларускай службы Андрэя Кузьнечыка, які застаецца пад вартай у Беларусі, нягледзячы на завяршэньне двух арыштаў запар па 10 дзён кожны.

«Андрэй Кузьнечык скончыў адбываць свой прысуд. Наколькі нам вядома, беларускія ўлады працягваюць утрымліваць яго, па сутнасьці, як выкрадзенага закладніка. Трэба неадкладна дазволіць Андрэю вярнуцца да сям’і. Журналістыка — гэта не злачынства», — сказаў Джэймі Флай.

Перасьлед Андрэя Кузьнечыка

  • Андрэй Кузьнечык — журналіст, які супрацоўнічае з Радыё Свабода, фрылансэр.
  • Андрэя Кузьнечыка затрымалі 25 лістапада, на наступны дзень яго асудзілі на 10 сутак, аднак 5 сьнежня ён на волю не выйшаў, зноў атрымаўшы 10 сутак. Але і 15 сьнежня яго ня вызвалілі і зноў прысудзілі 10 дзён арышту.
  • Віны паводле адміністрацыйных артыкулаў фрылансэр Радыё Свабода не прызнаў, перадач для яго не прынялі.
  • 22 сьнежня Беларуская асацыяцыя журналістаў запатрабавала ад уладаў органаў неадкладна даць інфармацыю пра тое, дзе і ў сувязі зь якой справай утрымліваюць журналіста.
  • Прэзыдэнт Радыё Свабода Джэймі Флай заявіў, што ўлады Беларусі працягваюць утрымліваць журналіста, па сутнасьці, як выкрадзенага закладніка. Ён запатрабаваў вызваліць Андрэя і спыніць перасьлед беларускіх журналістаў.
  • 23 сьнежня сваякам Андрэя паведамілі, што на яго завялі крымінальную справу, але не назвалі артыкулу КК. Кузьнечыка перавялі ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG