Пра гэта паведамляе кіргіская служба Радыё Свабода.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледзтва зьняло абвінавачаньні ў карупцыі зь першага прэзыдэнта КіргізстануАб спыненьні крымінальнага перасьледу Акаева напярэдадні заявіў яго паплечнік Бекбалот Талгарбекаў пасьля таго, як Акаеў паляцеў у Маскву.
Акаеў, які ўцёк з краіны пасьля масавых пратэстаў у 2005 годзе, у 2021 годзе ўпершыню вярнуўся ў Бішкек, двойчы прыляцеўшы туды на допыты з Расеі. Пазьней у аўторак сам экс-прэзыдэнт заявіў у інтэрвію «Московскому комсомольцу», што ўсе справы супраць яго закрытыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля допыту ў Камітэце нацбясьпекі ў Бішкеку экс-прэзыдэнт Акаеў заявіў, што «прыехаў дапамагчы сьледзтву»Акаева падазраюць у карупцыі пры выдачы дазволу на распрацаваньне найбуйнейшага ў Цэнтральнай Азіі радовішча золата Кумтар. ДКНБ паведамляе, што расьсьледаваньне справы працягваецца, былому прэзыдэнту выставілі новыя абвінавачаньні ў гэтай справе, а ён «цалкам прызнаў сваю віну» і «актыўна супрацоўнічае са сьледзтвам». Ягоны бок заяву спэцслужбы пакуль не камэнтаваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аскар Акаеў: Расея — мая другая Радзіма