Беглы польскі салдат папрасіў прытулку ў Беларусі

Беларуска-польская мяжа.

Хадайніцтва грамадзяніна Польшчы Эміля Чэчкі аб наданьні статусу ўцекача прынята да разгляду, заявіў начальнік дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

Яго цытуе ТГ-канал МУС Беларусі.

Хадайніцтва грамадзяніна Польшчы Эміля Чэчкі аб наданьні статусу ўцекача прынята да разгляду, заявіў начальнік дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

«У органы ўнутраных справаў з Памежнай службы Беларусі ў адпаведнасьці з законам „Аб наданьні замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства статусу ўцекача“ паступіла хадайніцтва грамадзяніна Польшчы Эміля Чэчкі аб наданьні дадатковай абароны або прытулку. Хадайніцтва прынятае да разгляду, будзе прынятае законнае рашэньне», — заявіў прадстаўнік ведамства.

Зь ягоных словаў, тэрмін разгляду такіх хадайніцтваў да 6 месяцаў, а пры неабходнасьці можа быць прадоўжаны яшчэ на 3 месяцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны Польшчы: зьніклы жаўнер меў сур’ёзныя праблемы з законам

Польскі салдат Эміль Чэчка перайшоў мяжу 17 сьнежня і папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. Ён нібыта «ня згодны з палітыкай Польшчы» стасоўна мігранцкага крызісу і практыкай негуманнага абыходжаньня зь мігрантамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зброю пакінуў на базе. Што вядома пра польскага вайскоўца, які нібыта ўцёк у Беларусь

Польскі бок у сваю чаргу зьвяртае ўвагу, што салдат меў праблемы з законам на радзіме, злоўжываў алькаголем і наркотыкамі.

Праваахоўныя органы Польшчы завялі на яго крымінальную справу за дэзэртырства.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Знаёмая польскага жаўнера, які ўцёк у Беларусь: ён пабіў маці, выклікалі паліцыю