Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знаёмая польскага жаўнера, які ўцёк у Беларусь: ён пабіў маці, выклікалі паліцыю

абноўлена

Жаўнеры 11-га Мазурскага артылерыйскага палку 16 сьнежня. Менавіта ў гэтым палку служыў Эміль Чэчка

Gazeta Wyborcza паразмаўляла са знаёмай 25-гадовага польскага вайскоўца Эміля Чэчкі, які 16 сьнежня ўцёк з Польшчы ў Беларусь і, паводле мясцовых прапагандыстаў, папрасіў у Беларусі палітычнага прытулку.

Паводле паведамленьня беларускіх памежнікаў, жаўнер ня згодзен з палітыкай Польшчы адносна міграцыйнага крызісу і практыкай негуманнага абыходжаньня зь мігрантамі.

Людзі, якія ведаюць Чэчку, зьдзіўленыя тым, што ён служыў у войску.

«Некалькі месяцаў таму ён зьбіў сваю маці, і трэба было выклікаць паліцыю», — расказала выданьню яго знаёмая.

Як піша Gazeta Wyborcza, справай займалася Вайсковая жандармэрыя. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у салдата ёсьць праблемы з алькаголем і наркотыкамі. Менавіта гэтыя праблемы, паводле выданьня, сталі прычынай пераводу Чэчкі з роднага гораду Барташыцэ ў Вэнгажэва, за некалькі дзясяткаў кілямэтраў адгэтуль. Менавіта з Вэнгажэва яго адправілі на польска-беларускае памежжа.

Раней пра тое, што Чэчка меў праблемы з законам, паведаміў міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак. Польскія СМІ паведамілі таксама, што нядаўна Чэчку затрымалі п’янага, калі ён кіраваў аўтамабілем. Апрача алькаголю, ён нібыта быў пад узьдзеяньнем марыхуаны.

Вайсковая жандармэрыя Польшчы ўвечары 17 сьнежня паведаміла, што супраць Чэчкі пачалі крымінальную справу за дэзэртырства. Яму пагражае ад 1 да 10 гадоў пазбаўленьня волі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG