У Беларусі вяртаюць лякарні ў звыклы рэжым працы

Ілюстрацыйнае фота

У Міністэрстве аховы здароўя сьцьвярджаюць, што «пандэмія COVID-19 адступае».

У гэты момант ідзе перапрафіляваньне ложкавага фонду лякарняў і аднаўленьне аказаньня плянавай дапамогі. У Менску, а таксама ва ўсіх абласьцях паступова праходзяць дэзапрацоўку і вяртаюцца ў прывычны рэжым працы лякарні, усе РНПЦ таксама працягваюць аказваць плянавую дапамогу, піша Міністэрства здароўя.

На мінулым тыдні міністэрства паведаміла, што ў Беларусі поўную вакцынацыю прайшлі 3 мільёны 298 тысяч чалавек. Згодна з прыведзенымі лічбамі, найхутчэй вакцынацыя праходзіла ў Менску, а павольней за ўсё ў Віцебскай вобласьці.

Ад самага пачатку пандэміі COVID-19 у 2020 годзе ўлады Беларусі рэгулярна хавалі сапраўдныя маштабы захворваньня і колькасьць сьмерцяў у краіне, пра што сьведчаць журналісцкія расьсьледаваньні і дадзеныя незалежных мэдыкаў. Пры першай хвалі пандэміі вялікую дапамогу мэдычным установам аказалі валянтэры, паколькі ўлады не падрыхтаваліся да змаганьня з каранавірусам і нейкі час нават адмаўлялі яго сур'ёзнасьць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 20 тысяч хворых на ковід у дзень. Як ацэнкі «Народнага апытаньня» адрозьніваюцца ад афіцыйных
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірус у сьвеце: «Омікрон» ужо ў 89 краінах, у Лёндане абвясьцілі надзвычайную сытуацыю